Мікалай Радзівіл Стары
| Мікалай Радзівіл | |
Герб «Трубы» |
|
| Нараджэнне: | каля 1440 |
|---|---|
| Смерць: | 16 ліпеня 1509 |
| Дынастыя: | Радзівілы |
| Бацька: | Радзівіл Осцікавіч |
| Жонка: | Соф'я з Манівідаў Соф'я з Заслаўскіх Соф'я з Рагацінскіх |
| Дзеці: | ад 1-га шлюбу: Войцех, Ганна, Мікалай, Юрый, Ян |
Мікалай «Стары», Мікалай Радзівілавіч (? — 16 ліпеня 1509) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Змест |
Біяграфія [правіць]
Сын Радзівіла Осцікавіча. Намеснік смаленскі з 1481. У 1488 як кашталян троцкі і намеснік новагародскі ўвайшоў у склад Рады ВКЛ. Хутка вылучыўся на галоўную ролю ў Радзе і ў 1491[1] заняў урады ваяводы віленскага і канцлера літоўскага. Выконваючы завяшчанне вял. кн. Казіміра, у 1492 забяспечыў пераход вялікалітоўскага стальца да Аляксандра Ягелончыка. Выступаў за шлюб Аляксандра з Аленай Іванаўнай, дачкой вял. кн. маскоўскага Івана III. Быў адным з ініцыятараў падпісання ў 1499 новага акта уніі паміж ВКЛ і Польшчай. Кіраваў ВКЛ пры адсутнасці ў дзяржаве вял. князя. Паводле завяшчання Аляксандра садзейнічаў перадачы ў 1506 вялікалітоўскага стальца Жыгімонту I. Стварыў вялікую латыфундыю, якая заклала падмурак магутнасці роду Радзівілаў. Валодаў Кейданамі, Біржамі, Дубінкамі і інш. ў Літве; Жупранамі, Геранёнамі каля Ашмян, Нягневічамі, воласцю Бобрык на Прыпяці. У шлюбе з Соф'яй Манівід меў дачку, сыноў Мікалая, Яна, Войцеха, Юрыя. Пасля быў жанаты з Соф'яй, дачкой кн. І. Ю. Заслаўскага, і з Соф'яй (Фядорай), дачкой кн. І. Рагацінскага.
Галерэя [правіць]
- Іканаграфія Мікалая Радзівіла «Старога»
-
Мікалай Радзівіл «Стары». Невядомы мастак, XVII ст.
Зноскі
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek, DiG, 2004.
Літаратура [правіць]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мікалай Радзівіл Стары