Мікалай Радзівіл, 1470–1521

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Мікалай Радзівіл (1470–1521))
Перайсці да: рух, знайсці
Мікалай Радзівіл
Мікалай Радзівіл
Мікалай Радзівіл. Невядомы мастак, XVII ст.
POL COA Radziwiłł.svg
Герб «Трубы»
 
Нараджэнне: каля 1470
Смерць: 1521({{padleft:1521|4|0}})
Род: Радзівілы
Бацька: Мікалай Радзівіл «Стары»
Маці: Соф'я з Манівідаў
Жонка: Альжбета з Саковічаў
Дзеці: Мікалай, Соф'я, Станіслаў, Ян

Мікалай РАДЗІВІЛ (каля 1470 — 1521) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, з роду Радзівілаў.

Сын Мікалая Радзівіла Старога. Крайчы ВКЛ у 1488—93, падчашы ВКЛ у 1493—1505, маршалак вялікі ў 1505, ваявода трокскі ў 1505—10, ваявода віленскі і канцлер ВКЛ з 1510. Удзельнічаў у войнах ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай 1500—03, 1507—08 і 1512—22, у бітве на Вядрошы 1500, Клецкай бітве 1506 з татарамі. У 1515 узначальваў пасольства ВКЛ на з'ездзе Ягелонаў і Габсбургаў у Пожані (Браціславе) і Вене. У 1518 атрымаў ад імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліяна I тытул князя «на Гонёндзе і Мядзеле». Меў шматлікія маёнткі ў Літве (Шырвінты, Кейданы, Упнікі, Солы і інш.), на Падляшшы (Ганёндз, Райгруд, Кнышын), Хоўхлу і Хаценчыцы каля Маладзечна, трымаў Бабруйскую воласць, Бельскае староства. У шлюбе з Альжбетай Саковіч меў 3 дачок, сыноў Яна, Мікалая і Станіслава.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]