Мікалай Сцяпанавіч Верамей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікалай Сцяпанавіч Верамей
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, палітык, публіцыст
Дата нараджэння 1898
Месца нараджэння
Дата смерці 22 кастрычніка 1937(1937-10-22)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мікалай Сцяпанавіч Верамей (канспіратыўны псеўданім: Пабядзінскі; 1898, в. Кавальцы, Віленская губерня, цяпер Маладзечанскі раён Мінскай вобл. — 22 кастрычніка 1937, Хабараўскі край) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Невельскай настаўніцкай семінарыі. Працаваў настаўнікам на Маладзечаншчыне. У 1919 уступіў у Камуністычную рабочую партыю Польшчы (КРПП); з 1922 член Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыі; з 1923 член КПЗБ. У 1922 выехаў на вучобу ў Чэхаславакію; у 1929 скончыў Пражскі электратэхнічны інстытут. Вярнуўся ў Зах. Беларусь. Удзельнічаў у падрыхтоўцы выбараў у сейм, друкаваў улёткі і іншую нелегальную літаратуру; арганізоўваў беларускія школы. Фактычна знаходзіўся на нелегальным становішчы.

У 1930 перапраўлены ў СССР. У 1930 арганізатар і дырэктар Энергетычнага інстытута ў Мінску. З 1931 у Маскве — у польскай секцыі Камінтэрна. Прозвішча «Пабядзінскі» нададзена вясною 1931 з канспіратыўных меркаванняў.

Арыштаваны ДПУ БССР 16.8.1933 па справе Беларускага нацыянальнага цэнтра; высланы ў Хабараўскі край (Арцёмаўск), дзе і загінуў. Рэабілітаваны 16.8.1956.

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]