Мікалай Янавіч Глябовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мікалай Янавіч Глябовіч
POL COA Leliwa.svg
Герб «Ляліва»
Кашталян віленскі
1621 — 1632
Папярэднік: Януш Радзівіл
Пераемнік: Крыштаф Радзівіл
 
Смерць: 18 лістапада 1632(1632-11-18)
Род: Глябовічы
Бацька: Ян Янавіч Глябовіч
Маці: Кацярына з Кратоўскіх
Жонка: Марцыбела Ганна з Карэцкіх
Дзеці: Ян Самуэль, Юрый Караль

Мікалай Янавіч ГЛЯБОВІЧ (? — 18 лістапада 1632) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Падстолі ВКЛ з 1605, ваявода смаленскі з 1611, кашталян віленскі з 1621, староста анікштанскі і радашковіцкі. У час вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 вызначыўся ў бітвах са шведамі пры Дынамюндэ, Тарнавай, Кірхгольмам. Удзельнічаў у паходзе на Маскву.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з роду Глябовічаў гербу «Ляліва». Сын троцкага ваяводы Яна Глябовіча і Катарынай Кратоўскай. У 1607 ажаніўся з Марцыбелай Ганнай Карэцкай, дачкой князя Яўхіма Карэцкага. Пакінуў сыноў Яна Самуэля і Юрыя Караля.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Ю. Заяц,  Глябовічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. Т.1: Абаленскі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал.рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – Мн.: БелЭн, 2005. – 688 с.: іл. С. 540. ISBN 985-11-0315-2 ISBN 985-11-0314-4 (т. 1)