Мікалай (Касаткін)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Архіепіскап Мікалай Японскі
Свецкае імя Іван Дзмітрыевіч Касаткін
Дата нараджэння 1 (13) жніўня 1836
Месца нараджэння
Дата смерці 3 (16) лютага 1912 (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Манаскае імя Мікалай
Шануецца у праваслаўі
Услаўлены 10 красавіка 1970
У ліку роўнаапостальных
Галоўная святыня часткі мошчаў у Нікарай-до і Гангандэра
Дзень памяці 3 (16) лютага
Атрыбуты раскрытае Евангелле на Ін. 3:16 на царкоўнаславянскай і японскай мовах, епіскапскае аблачэнне
Працы пераклад на бунго Новага Запавету, Псалтыра і богаслужэбных кніг
Падзвіжніцтва заснавальнік Праваслаўнай царквы ў Японіі
Альма-матар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архіепі́скап Мікала́й (свецкае імя — Іва́н Дзмітрыевіч Каса́ткін; 1 (13) жніўня 1836 — 3 (16) февраля 1912) — епіскап Рускай Царквы; місіянер, заснавальнік Праваслаўнай царквы ў Японіі. Прославлен у ліку святых як роўнаапостальны; памяць — 3 лютага па Юліянскаму каляндару.

Нарадзіўся ў Смаленскай губерні ў сям’і дыякана. Скончыў Бельскае духоўнае вучылішча і Смаленскую духоўную семінарыю. У ліку лепшых вучняў у 1857 быў рэкамендаваны і паступіў у Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію дзе ў 1860 годзе, пазнаўшы, што ёсць вакансія на пасаду настаяцеля царквы пры нядаўна адчыненым рускім консульстве ў г. Хакадатэ (Японія, падаў заяўку і быў абраны для гэтага служэння. Тады жа прыняў пастрыг.

2 ліпеня 1861 года прыбыў у Хакадатэ. Першыя гады свайго знаходжання ў Японіі о. Мікалай самастойна вывучаў японскую мову, культуру і побыт японцаў і займаўся арганізацыйнымі пытаннямі для адкрыцця падвор’я Рускай праваслаўнай царквы. Першым хрышчаным японцам у 1868 годзе стаў сінтаісцкі святар Такума Савабе, былы самурай, які прыйшоў ў хату да а. Мікалая, каб забіць яго. Да 1870 года праваслаўная суполка налічвала звыш 4 тыс. чалавек, а да 1912 года — каля 33 тысяч чалавек і 266 праваслаўных суполак.

У 1870 году па хадатайніцтве а. Мікалая, узведзенага ў сан архімандрыта, была адчынена руская духоўная місія з цэнтрам у Токіа ў вядзенні Камчацкай япархіі. У 1880 годзе а. Мікалай узведзенф ў сан епіскапа Рэвельскага, вікарыя Рыжскай япархіі. У працэсе місіянерскай дзейнасці а. Мікалай перавёў на японская мова Святое Пісанне, іншыя багаслужэбныя кнігі, стварыў духоўную семінарыю, пачатковыя школы для дзяўчынак і хлопчыкаў, бібліятэку, прытулак і іншыя ўстановы. Выдаваў праваслаўны часопіс «Царкоўны веснік» на японскай мове. 8 сакавіка 1891 года быў асвячоны кафедральны Васкрасенскі сабор (званы японцамі Нікалай-до).

Падчас руска-японскай вайны застаўся са сваёй паствай у Японіі, аднак службы ў гэты час не праводзіліся. 24 сакавіка 1906 года Свяцейшы Сінод узвёў яго ў сан архіепіскапа Такійскага і ўсяе Японіі.

Пасля смерці а. Мікалая японскі імператар Мэйдзі асабіста даў дазвол на пахаванне ў межах горада.

10 красавіка 1970 прылічаны да ліку святых.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. Архіепіскап Антоній (Мельникаў). Святой равноапостольный архиепископ Японский Николай. // Богословские труды, 1975, сб.14
  2. О. В. Шаталов. Святитель Николай (Касаткин) в первый период деятельности Российской православной миссии в Японии (1861—1875 гг.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]