Мікалай III, Папа Рымскі
| Мікалай III лац.: Nicolaus PP. III |
||
|
||
|---|---|---|
| 25 лістапада 1277 — 22 жніўня 1280 | ||
| Царква: | Рымска-каталіцкая царква | |
| Папярэднік: | Ян XXI | |
| Пераемнік: | Марцін IV | |
| Імя пры нараджэнні: | Джавані Гаэтана дэльі Арсіні іт. Giovanni Gaetano Orsini |
|
| Нараджэнне: | каля 1216 Рым, Італія |
|
| Смерць: | 22 жніўня 1280 Вітэрба, Італія |
|
Мікалай III (лац.: Nicolaus PP. III, свецкае імя: Джавані Гаэтана дэльі Арсіні, італ. Giovanni Gaetano Orsini; каля 1216 - 22 жніўня 1280) — каталіцкі прэлат, які паходзіў з княжацкага сямейства Арсіні, папа рымскі з 25 лістапада 1277 г. па 22 жніўня 1280.
Пантыфікат Мікалая быў адзначаны некалькімі важнымі падзеямі. Ён значна ўмацаваў папскія пазіцыі ў Італіі, а таксама склаў дагавор з Рудольфам I Габсбургам у маі 1278 года, паводле якой Раманья і экзархат Равены перайшлі ў валоданне папства.
Яго смерць супала з прыездам у Рым Абрагама Абулафіі, яўрэйскага кабаліста, які сабраўся звярнуць яго ў іудаізм, па распараджэнні Мікалая III, Абулафія павінен быў быць пакараным на вогнішчы пры ўездзе ў Сарыяна-нель-Чыміна, дзе ў той час знаходзілася папская рэзідэнцыя.
| Гэта пачатак артыкула пра Папу Рымскага. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |