Мікаэль Кінгсберы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мікаэль Кінгсберы
Mikaël Kingsbury Voss.JPG
Асабістая інфармацыя
Пол:

мужчынскі

Грамадзянства:

Flag of Canada.svg Канада

Дата нараджэння:

24 ліпеня 1992({{padleft:1992|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:24|2|0}}) (22 гады)

Месца нараджэння:

Сент-Агат-дэ-Мон (Канада)

Рост:

175 зм

Мікаэль Кінгсберы (англ.: Mikaël Kingsbury; нар.24 ліпеня 1992) — канадскі фрыстайліст, які спецыялізуецца ў могуле. Чэмпіён свету, двухразовы ўладальнік Кубка свету. Сярэбраны прызёр зімовых Алімпійскіх гульняў 2014 года ў Сочы.

Дэбютаваў у спаборніцтвах кубка свету 8 студзеня 2010 года на этапе ў Калгары, дзе заняў 36-е месца. Менш чым праз год, у снежні, канадзец упершыню дабраўся да кубкавага подыўма, стаўшы другім на этапе ў Куусама. А яшчэ праз 10 дзён, у кітайскім Бейда Лэйк Кінгсберы атрымаў сваю першую перамогу ў могуле.

У тым жа сезоне дэбютаваў на чэмпіянаце свету, які праходзіў у Дзір Вэлі. У спаборніцтвах па могулу канадац заваяваў бронзу, саступіўшы французу Гільба Кала і свайму суайчынніку, алімпійскаму чэмпіёну Аляксандру Біладо. У паралельным могуле Кінгсберы зноў саступіў Біладо, але на гэты раз на другой пазіцыі. Агульны залік сезону канадзец скончыў чацвёртым, а ў могульном заліку стаў трэцім.

У сезоне 2011/2012 Кінгсберы атрымаў 8 перамог у могуле і паралельным могуле (з іх 6 запар, паўтарыўшы рэкорд сусветных кубкаў) і выйграў як залік могула, так і генеральную класіфікацыю, стаўшы уладальнікам Кубка свету ў дзевятнаццацігадовым узросце.

У падобным рэчычы канадзец выступаў у сезоне 2012/2013. Ён зноў выйграў шэсць стартаў, агульны і малы залікі Кубка свету. А з чэмпіянату свету ў Нарвегіі Кінгсберы зноў вярнуўся з двума медалямі: у паралельным могуле ён зноў стаў другім (зноў саступіўшы Біладо), а ў звычайным могуле ён заваяваў золата, упершыню стаўшы чэмпіёнам свету.

Выступленні ў Кубку свету[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Агульны залік Могул
2009/2010 64 22
2010/2011 4 3
2011/2012 1 1
2012/2013 1 1

Перамогі ў Кубку свету[правіць | правіць зыходнік]

Дата Месца правядзення Дысцыпліна
21 снежня 2010 Сцяг Кітая Бейда Лэйк Могул
29 студзеня 2011 Сцяг Канады Калгары Могул
10 снежня 2011 Сцяг Фінляндыі Кусама Могул
20 снежня 2011 Сцяг Францыі Мерыбель Паралельны могул
14 студзеня 2012 Сцяг Канады Монт Габрыэль Паралельны могул
19 студзеня 2012 Сцяг ЗША Лейк-Плэсід Могул
28 студзеня 2012 Сцяг Канады Калгары Могул
2 лютага 2012 Сцяг ЗША Дыр Вэлі Могул
12 лютага 2012 Сцяг Кітая Бейда Лэйк Могул
18 лютага 2012 Сцяг Японіі Наэба Могул
15 снежня 2012 Сцяг Фінляндыі Кусама Паралельны могул
17 студзеня 2013 Сцяг ЗША Лейк-Плэсід Могул
26 студзеня 2013 Сцяг Канады Калгары Могул
31 студзеня 2013 Сцяг ЗША Дыр Вэлі Могул
15 лютага 2013 Сцяг Расіі Сочы Могул
23 лютага 2013 Сцяг Японіі Інавасіра Могул

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]