Мікеланджэла Буанароцці
З Вікіпедыя.
Мікеланджэла БУАНАРОЦЦІ (1475 — 1564), італьянскі скульптар, жывапісец, архітэктар, паэт, вядомейшы прадстаўнік мастацтва эпохі Адраджэння.
Вучань мастакоў братоў Гірландайё (1488—1490). Найбольш упадабаў скульптуру, якую лічыў вышэй за іншыя мастацтвы, і выпрацаваў свой метад працы з ёй, які шырокавядомы з яго выслоўя аб тым, што стварыць дасканалую скульптуру проста — трэба ўзяць глыбу мармуру і адсекчы ад яе ўсё лішняе. Насамрэч Мікеланджэла адмовіўся ад гліняных мадэляў і працаваў адразу з мармурам. Ці не самая вядомая з яго прац - грандыёзны (600 м², 200 фігур і фігурных кампазіцый) роспіс скляпення Сіксцінскай капелы ў Ватыканскім палацы, які ён рабіў самастойна (1508—1512). Там жа, але ўжо напрыканцы жыцця, ён стварыў яшчэ адзін свой грандыёзны твор — «Страшны суд». Вядомейшая з яго, і адначасова ў свеце, скульптур — мармуровая статуя Давыда (1500–1504; вышыня 5,5 м.). Творчасць Мікеланджэла была найвышэйшым узлётам Адраджэння і адначасова пачатакам яго заняпаду. Мікеланджэла — аўтар шматлікіх вершаваных твораў.

