Міклаш Ібль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міклаш Ібль

Мі́клаш Ібль (венг.: Ybl Miklós; 6 красавіка 1814, Секешфехервар — 22 студзеня 1891, Будапешт) — венгерскі архітэктар, выдатны прадстаўнік псеўдагістарызму ў еўрапейскай архітэктуры. Найбольш вядомая праца Ібля — Венгерскі дзяржаўны оперны тэатр. Па праекце Міклаша Ібля быў пракладзены парадны праспект венгерскай сталіцы — праспект Андрашы.

Атрымаў адукацыю ў венскім Політэхнічным інстытуце і мюнхенскай Акадэміі мастацтваў. Некаторы час працаваў разам з Міхаем Полакам. Напачатку 1840-х гадоў падарожнічаў па Італіі. Браў удзел у стварэнні Венгерскай акадэміі навук, але так і не стаў яе членам. Пахаваны на могілках Керэпешы ў Будапешце.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]