Міклаш Харасці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міклаш Харасці
Miklós Haraszti
Miklos haraszti.jpg
Спецдакладчык ААН па Беларусі
з 28 верасня 2012
Папярэднік: Адрыян Севярын(ro)
Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ
9 сакавіка 2004 — 10 сакавіка 2010
Папярэднік: Фраймут Дувэ(de)
Пераемнік: Дуня Міятавіч
 
Нараджэнне: 2 студзеня 1945({{padleft:1945|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:2|2|0}}) (69 гадоў)
Іерусалім
Жонка: Антонія Сентэ
Дзеці: дзве дачкі

Міклаш Харасці (венг.: Miklós Haraszti; * 2 студзеня 1945, Іерусалім) — венгерскі пісьменнік, журналіст, праваабаронца, прафесар. У 2012 годзе прызначаны спецдакладчыкам ААН па Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1964—1967, 1968—1970 вывучаў венгерскую мову і філасофію ў Будапешцкім універсітэце, двойчы быў выключаны і ўзяты пад паліцэйскі нагляд. У 1970 пайшоў на фізічную працу, паводле ўласнага досведу напісаў разам з Дзьёрдзем Конрадам кнігу «Праца на прэмію» пра эксплуатацыю працоўных на дзяржаўнай вытворчасці. За распаўсюджанне гэтай кнігі ў 1973 годзе быў асуджаны да 8 месяцаў пазбаўлення свабоды з адтэрміноўкай на 3 гады.

У 1976 стаў адным з заснавальнікаў руху дэмакратычнай апазіцыі, а ў 1980 рэдактарам перыядычнага самвыдання «Beszélő» (па-беларуску: спатканне ў сэнсе сустрэчы вязня з асобамі, што яго наведваюць). Публікаваў у ім артыкулы пра лёсы рэпрэсаваных па палітычных прычынах асоб, дзейнасць незалежных ініцыятываў. У 1988 заснаваў так званую Сетку свабодных ініцыятыў.

У 1989 годзе стаў членам Саюза свабодных дэмакратаў (СВД); прыняў удзел у перамовах за круглым сталом(en) датычна свабодных выбараў. У 1990—1994 быў дэпутатам нацыянальнага парламента ад ЗВД.

Пазней чытаў лекцыі па дэмакратызацыі і палітычных СМІ ў некалькіх універсітэтах. У 1996 атрымаў званне доктара honoris causa Паўднёва-Заходняга ўніверсітэта (ЗША).

9 сакавіка 2004 прызначаны прадстаўніком Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе па свабодзе СМІ(en). 10 сакавіка 2010 пакінуў пасаду, адбыўшы на ёй два тэрміны.

28 верасня 2012 прызначаны адмысловым дакладчыкам па сітуацыі ў Беларусі Савеце ААН па правах чалавека[1].

Кнігі Міклаша Харасці «Працоўны ў працоўнай дзяржаве» і «Аксамітная турма» перакладзены на розныя мовы свету.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.