Міклаш Хорці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міклаш Хорці
Horthy Miklós
Міклаш Хорці
сцяг
4-і рэгент Каралеўства Венгрыі
1 сакавіка 1920 — 15 кастрычніка 1944
Папярэднік: Карай Хусар
Пераемнік: тытул скасаваны
 
Прафесія: Ваенны, палітык
Веравызнанне: Кальвінізм
Нараджэнне: 18 чэрвеня 1868(1868-06-18)
Кендэрэш, Солнацкі камітат, Аўстра-Венгрыя
Смерць: 9 лютага 1957(1957-02-09) (88 гадоў)
Эштарыл, Партугалія
Пахаваны: Англійскія ваенныя могілкі ў Лісабоне, у 1993 годзе перапахаваны ў Кендэрэшы
Бацька: Іштван Хорці
Маці: Паўла Халашы
Дзеці: сыны: Іштван і Міклаш
дочкі: Магда і Паўла
 
Узнагароды:
Вялікі крыж ордэна Заслуг
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Вышэйшы ордэн Святога Дабравешчання Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Ордэн «Святыя Роўнаапостальныя Кірыла і Мяфодзій»
Ордэн Белай зоркі на ланцугу (Эстонія)
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа
Кавалер ордэна Слана
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Трох Зорак
Ордэн Белага арла
Ордэн германскага арла
Кавалер ордэна Арлінага крыжа 1 класа, Эстонія
Кавалер ордэна Марыі Тэрэзіі
Крыж Свабоды 3 класа 1 ступені
Кавалер Вялікага крыжа Каралеўскага венгерскага ордэна Святога Стэфана
Крыж Ваенных заслуг, Аўстра-Венгрыя
Ордэн Жалезнай кароны 1-й ступені
Вялікі крыж ордэна Белай ружы
Кавалер ордэна Хрызантэмы
Ордэн Кароны караля Званіміра
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Збавіцеля
Ордэн Чырвонага арла 2-й ступені
Галіпалійская зорка
Вялікі крыж чылійскага ордэна Заслуг
Кавалер ордэна Эстонскага Чырвонага Крыжа 1 класа

Міклаш Хорці (18 чэрвеня 1868, г. Кендэрэш, Венгрыя9 лютага 1957) — дзяржаўны дзеяч Венгрыі. Контр-адмірал (1918).

Скончыў ваенна-марскую акадэмію ў г. Фіуме (цяпер Рыека ў Харватыі), служыў у ВМФ Аўстра-Венгрыі. У Першую сусветную вайну камандаваў крэйсерам, ВМФ (з 1918); у 1918 падавіў паўстанне ваенных маракоў у порце Котар (цяпер у Чарнагорыі). 3 1919 ваенны міністр венгерскага ўрада ў г. Сегед, галоўнакамандуючы нацыянальнай арміяй, якая дзейнічала супраць Венгерскай Савецкай Рэспублікі. Пасля яе падзення праводзіў белы тэрор. 3 1.3.1920 рэгент (правіцель) Венгерскага каралеўства (якое не мела караля). Устанавіў аўтарытарны рэжым, у знешняй палітыцы з 1930-х г. арыентаваўся на нацысцкую Германію, на баку якой Венгрыя ўдзельнічала (з 1941) у вайне супраць СССР. Аднак у 1944 намагаўся заключыць перамір'е з СССР, шукаў кантакты з ЗША і Вялікабрытаніяй, за што ў кастрычніку 1944 скінуты нямецкімі і мясцовымі фашыстамі і інтэрніраваны ў Баварыі. 3 1949 жыў у Партугаліі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хорці // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.