Мікола Абрамчык

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мікола Абрамчык
Прэзідэнт БНР
1947 — 1970
Папярэднік: Васіль Захарка
Пераемнік: Вінцэнт Жук-Грышкевіч
 
Адукацыя: Пражскі ўніверсітэт
Нараджэнне: 16 жніўня 1903({{padleft:1903|4|0}}-{{padleft:8|2|0}}-{{padleft:16|2|0}})
Сычавічы, Віленская губерня, Расійская імперыя
Смерць: 25 мая 1970({{padleft:1970|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:25|2|0}}) (66 гады)
Парыж, Францыя
Бацька: Сямён Абрамчык
Жонка: Ніна Ляўковіч

Мікола (Мікалай Сямёнавіч) Абрамчык (16 жніўня 1903, в. Сычавічы пад Радашковічамі (цяпер Маладзечанскі раён) — 25 мая 1970, Парыж) — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст, інжынер. Прэзідэнт Рады БНР (снежань 1947—1970).

Скончыў Радашковіцкую беларускую гімназію, працягваў адукацыю ў Празе (з 1923), вучыўся ў сельскагаспадарчай акадэміі, быў дзеячом Аб'яднання беларускіх студэнцкіх арганізацый. У Чэхаславакіі зблізіўся з прадстаўнікамі ўрада БНР (П. Крэчэўскім, В. Захаркам і інш.). У 1930 пераехаў ва Францыю, заснавальнік і кіраўнік Аб'яднання беларускіх рабочых «Хаўрус беларускай працоўнай эміграцыі» (1932), выдавец яго перыядычных выданняў «Бюлетэнь» і «Рэха». У 1941—1943 дзеяч Беларускага камітэта самапомачы (БКС) у Берліне, рэдактар газеты «Раніца» (1939—1944), арганізатар і лектар курсаў беларусазнаўства, выдавец кніг Я. Коласа «Сымон Музыка» і Л. Геніюш «Ад родных ніў». Працаваў у Камітэце самапомачы ў Беластоку. Прыканцы 1943 вярнуўся ў Парыж. Старшыня (прэзідэнт) Рады БНР (1943; снеж. 1947—1970). Арганізаваў крывіцкую Раду БНР (крывіцкі блок) (1947). Быў жанаты з Нінай Ляўковіч (з пач. 1940-х). Мікола Абрамчык быў праціўнікам пераходу беларускіх епіскапаў у РЗПЦ і адным з ініцыятараў адраджэння БАПЦ у 1948. Удзельнічаў у паваенным антыкамуністычным руху, аўтар брашуры «I accuse Kremlin of Genocide of My Nation» (Я абвінавачваю Крэмль у генацыдзе майго народа; ЗБК, Таронта, 1950). У 1950—1960-я быў прэзідэнтам Лігі за вызваленне народаў СССР (League for the Liberation of the Peoples of the USSR (Paris Bloc)). Пахаваны ў Парыжы на могілках Пер-Лашэз. З-за таго што на магільнай пліце не было надпісу, а магіла значны час не даглядался, месца пахавання М. Абрамчыка было згублена. Намаганнямі сяброў супольнасці «Беларуская нацыянальная памяць» магіла была адшукана ў 2008 годзе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Zaprudnik J. Historical Dictionary of Belarus. Lanham, Md. [u.a.]: Scarecrow Press, 1998. ISBN 0-8108-3449-9
  • Арлоў У. Імёны Свабоды / Уладзімер Арлоў. — [Б.м.]: Радыё Свабодная Эўропа — Радыё Свабода, 2007. — (Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе). — С. 256—257.
  • Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002.
  • Экспедыцыя Беларускай Нацыянальнай Памяці па краінах Заходняй Еўропы // Беларускае Радыё «Рацыя»: Матэрыялы: Замежжа. 7.8.2008, 12:59. — Эл.рэсурс racyja.by

Шаблон:Спіс кіраўнікоў Беларусі з 1918 года