Мікола Ганчароў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Ганчароў
Дата нараджэння 8 мая 1934(1934-05-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лістапада 1991(1991-11-25)[1] (57 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, пісьменнік, паэт, журналіст
Месца працы
Вучоба
Член у

Мікола (Мікалай Іванавіч) Ганчароў (8 мая 1934, в. Заполле, Віцебскі раён — 25 лістапада 1991) — беларускі графік, мастацтвазнавец, пісьменнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут у 1959 годзе. Працаваў на радыё, у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі i фальклору НАН Беларусі, з 1963 года — галоўны мастак Дзяржкамвыда Беларусі.

Аформіў кнігі «Жывапіс Беларусі» (1980), «Янка Купала ў творчасці мастакоў» i «Якуб Колас у творчасці мастакоў» Ю. Карачуна (1982), «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі XII — ХVIII стст.» (1984, усе разам з Генадзем Галубовічам), «Беларускія мастакі пра Вялікую Айчынную вайну» (1985; складальнік i аўтар тэксту), «Беларуская кніжная графіка» (1987), «Беларускі палітычны плакат» (1989; складальнік i аўтар тэксту, з Галубовічам) i інш.

Аўтар зборнікаў вершаў i казак «Веснавая завязь» (1962), «Мішка-пілот» (1966), «Карусель» (1971), «Касмалёт» (1979), «Зямля ў квецені» (1983), «Касманаўтам быць хачу» (1984) i інш., мастацтвазнаўчых даследаванняў пра беларускіх мастакоў. Пісаў на рускай i беларускай мовах.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ганчароў Мікалай Іванавіч // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. / рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. — Мн., 1993. — Т. 2. — С. 110—112.