Мікола Нікан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мікола Нікан
Род дзейнасці грамадскі дзеяч, палітык, педагог, журналіст
Дата нараджэння 3 студзеня 1908(1908-01-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 1999(1999-06-16) (91 год)
Месца пахавання
Альма-матар
Член у

Мікола Нікан (3 студзеня 1908, Варшава16 чэрвеня 1999) — грамадскі дзеяч беларускай эміграцыі, педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Свіслацкую гімназію (1928) і вышэйшыя курсы ў Варшаве (пасля 1931). Настаўнічаў. У пачатку II сусветнай вайны мабілізаваны ў польскую армію, трапіў у Вільню. У 1939 быў арыштаваны савецкімі ўладамі і высланы ў Варкуту. У 1942 г. далучыўся да арміі Андэрса. У шэрагах 2-га Польскага корпуса прайшоў праз Сірыю, Егіпет, удзельнічаў у ваенных дзеяннях у Італіі. У 1947 ў Англіі дэмабілізаваўся ў рангу капітана. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі, ініцыятар куплі ў Лондане будынка для Беларускага дома.

3 канца 1951 ў Аўстраліі, да 1968 працаваў на нафтаперапрацоўчым камбінаце. Быў сакратаром Згуртавання беларусаў у Вікторыі. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў Беларускага цэнтральнага камітэта (БЦК) у Вікторыі. Доўгі час быў прадстаўніком БЦК у Камітэце паняволеных народаў. Ініцыятар стварэння і шматгадовы кіраўнік беларускай вячэрняй школы і беларускай бібліятэкі ў Мельбурне, выкладаў беларускую мову і геаграфію. Быў адным з ініцыятараў набыцця Беларускага дому, падтрымаў ідэю арганізацыі Сустрэч беларусаў Аўстраліі. Доўгія гады распаўсюджваў беларускую прэсу ў штаце Вікторыя і быў сталым карэспандэнтам з Мельбурна для розных эміграцыйных выданняў. Карэспандэнт газеты «Беларус» (Нью-Ёрк) па Аўстраліі. Ініцыятар склікання Першага сусветнага з'езда беларускай эміграцыі (1948) і Першай сустрэчы беларусаў Аўстраліі (1976). Намеснік старшыні Рады БНР па Аўстраліі. Член кіраўніцтва Сусветнага аб'яднання беларускай эміграцыі (рэферэнт архіва і дакументацыі). Пахаваны на могільніку Фоўкнэр Меморыял Парк каля Мельбурна[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І. Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3).
  • Гардзіенка Н. Беларусы ў Вялікабрытаніі / Наталля Гардзіенка; пад рэд. А. Гардзіенкі. — Мн.: Медысонт, 2010. — 620 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны; кн.18). ISBN 978-985-6887-63-8