Мікалай Іванавіч Прашковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікола Прашковіч)
Мікалай Іванавіч Прашковіч
Дата нараджэння 4 мая 1932(1932-05-04)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1983(1983-02-02) (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, перакладчык, літаратурны крытык
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук
Альма-матар

Мікола (Мікалай Іванавіч) Прашковіч (4 мая 1932, в. Гарадзішча Бярэзінскага раёна — 2 лютага 1983, там жа) — беларускі літаратуразнавец, крытык, перакладчык. Кандыдат філалагічных навук (1965).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. У 1952 годзе паступіў на аддзяленне рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. З чацвёртага курса перавёўся на беларускае аддзяленне, якое скончыў у 1957 годзе. Працаваў настаўнікам у сельскіх школах, дзе выкладаў беларускую і нямецкую мовы, а таксама беларускую літаратуру (1957—1960). Вучыўся ў аспірантуры пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1960—1963). З кастрычніка 1963 года працаваў у гэтым інстытуце малодшым навуковым супрацоўнікам, затым старшым навуковым супрацоўнікам (1969—1974).

У 1965 годзе абараніў дысертацыю па творчасці С. Полацкага[1].

Некаторыя яго выступленні ў друку вылучаліся асаблівай палемічнай завостранасцю і атрымалі шырокі грамадскі рэзананс у Беларусі. Так, рэцэнзія М. Прашковіча на кнігу А. Коршунава пра А. Філіповіча (Полымя. 1965. № 12) выклікала рэзка адмоўную рэакцыю галоўнага афіцыёзнага гісторыка Л. Абэцэдарскага, ягоных аднадумцаў і паслужыла ў 1966 г. падставай для спецыяльнай навуковай дыскусіі ў Акадэміі навук па пытаннях беларускай дзяржаўнасці, ацэнцы ролі царкоўна-рэлігійнай уніі і інш. М. Прашковіч сябраваў з многімі патрыятычна настроенымі беларускімі пісьменнікамі і навукоўцамі, асабліва з Л. Геніюш, з якой перапісваўся і якую наведваў у Зэльве. Наладзіў сувязі з украінскімі патрыётамі. Калі ў пачатку 1970-х г. некаторыя з іх (М. Кацюбінская, З. Франко) былі абвінавачаныя ў нацыяналізме і пазбаўленыя работы, М. Прашковіч збіраў сродкі на дапамогу ўкраінскім сябрам.

Даверлівы, адкрыты і залішне эмацыянальны М. Прашковіч быў выкарыстаны савецкай дзяржбяспекай, пад пільным наглядам якой знаходзіўся, для дыскрэдытацыі некаторых патрыётаў, фабрыкацыі справы і выкрыцця ў 1973—1974 г. «гнязда беларускіх нацыяналістаў» у АН БССР, у выніку чаго пацярпела цэлая група беларускіх навукоўцаў[крыніца?]. Па абвінавачанні ў беларускім нацыяналізме ў 1974 г. М. Прашковіч быў звольнены з работы ў АН БССР. Пэўны час заставаўся беспрацоўным, затым працаваў грузчыкам, карэктарам у часопісе «Родная прырода» і газеце «Вечерний Минск». У 1982 г. па стане здароўя пакінуў работу. Трагічна загінуў у час пажару ў роднай вёсцы.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская паэзія канца XVI — пачатку XVII ст. // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1964. № 2.
  • Францішак Скарына — беларускі першадрукар. Мн., 1970.
  • «Лямент...» на смерць Лявона Карповіча // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1974. № 1.

Зноскі

  1. Поэзия Симеона Полоцкого: ранний период (1648—1664): автореферат диссертации на соискание ученой степени кандидата филологических наук / Н. И. Прашкович. - Минск, 1964. - 15 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]