Мікі Маус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Мікі Маўс)
Мікі Маус у мультфільме «Параходзік Вілі», постар.

Мікі Маус (Мыш Мікі, англ.: Mickey Mouse) — мультыплікацыйны персанаж, адзін з сімвалаў кампаніі Уолта Дыснея і амерыканскай поп-культуры наогул. Уяўляе сабой антрапаморфную мыш.

Афіцыйна днём нараджэння Мікі лічыцца 18 лістапада 1928 г., калі ён з’явіўся ў мультфільме пад назвай «Параходзік Вілі», хоць мыш ужо з’яўлялася раней у кароткаметражцы «Вар’яцкі самалёт». Стужка, якая была прысвечаная прыгодам Мікі Мауса на рачным судне, мела вялікі поспех у гледачоў і выратавала кампанію Disney ад спусташэння. Акрамя таго, яна шмат у чым паўплывала на далейшае развіццё мультыплікацыі.

Мыш Мікі размаўляе высокім і тонкім голасам. Да 1946 Уолт Дысней асабіста агучваў Мікі Мауса, з-за хранічнага кашля з прычыны курэння быў вымушаны спыніць агучку. Тады кампанія Дысней даручыла гэтую працу Джыму Макдональду. З 1977 па 2009 Мікі Мауса агучваў Уэйн Олвайн.

Часта з’яўляецца ў кампаніі Дональда Дака і сабакі па мянушцы Плута. Акрамя таго, у Мікі ёсць сяброўка Міні. Мікі Маус фігуруе ў мультфільмах, коміксах, відэагульнях і забаўляльных парках.

З 1 студзеня 2024 года ранняя версія Мікі Мауса з мультфільма «Параходзік Вілі» стала грамадскім здабыткам, выкарыстоўваць вобраз гэтага персанажа могуць усе ахвотныя[1].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Disney's earliest Mickey and Minnie Mouse enter public domain as US copyright expires (англ.). BBC News (1 студзеня 2024). Праверана 1 студзеня 2024.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]