Мілан Петржала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Мілан Петржала
Нарадзіўся 19 чэрвеня 1983(1983-06-19)[1][2][…] (40 гадоў)
Грамадзянства  Чэхія
Рост 171 см
Вага 63 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Чэхія Словацка
Нумар 11
Маладзёжныя клубы
1988—1993 Чэхаславакія Гошціца-Геральціцы
1993—1995 Чэхія Петра (Дрновіцы)
1995—1996 Чэхія Ростэкс Вішкаў
1996—1999 Чэхія Земан
1999—2001 Чэхія Дрновіцы
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2003 Чэхія Дрновіцы 0 (0)
2003—2006 Чэхія Словацка 70 (3)
2006—2008 Чэхія Спарта (Прага) 1 (0)
2006—2007   Чэхія Ябланец 97 24 (1)
2008—2012 Чэхія Вікторыя (Пльзень) 107 (20)
2012—2013 Германія Аўгсбург 12 (0)
2013—2019 Чэхія Вікторыя (Пльзень) 143 (16)
2019— Чэхія Словацка 12 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2003 Чэхія Чэхія (да 20) 6 (0)
2004—2005 Чэхія Чэхія (да 21) 14 (0)
2010—2016 Чэхія Чэхія 19 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 кастрычніка 2019.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 кастрычніка 2019

Мілан Петржала (чэшск.: Milan Petržela; нар. 19 чэрвеня 1983, Гошціцы-Геральціцы, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, паўабаронца клуба «Словацка» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Мілан з’яўляецца выхаванцам клуба «Дрновіцы». У 20032006 гадах выступаў за клуб «Словацка». У 2006 годзе перайшоў у пражскую «Спарту» і адразу быў аддадзены ў арэнду ў «Ябланец», з якім дайшоў да фіналу кубка Чэхіі. У сезоне 2007/08 Петржала правёў за «Спарту» толькі адзін матч і па заканчэнні сезона расстаўся з камандай, стаўшы іграком клуба «Вікторыя» з Пльзені. У сезоне 2009/10 Мілан Петржала зноў гуляў у фінале кубка Чэхіі і спрыяў перамозе «Вікторыі» (2:1), адкрыўшы лік у матчы. У наступным сезоне паўабаронца ў складзе «Вікторыі» стаў чэмпіёнам Чэхіі.

«Аўгсбург»[правіць | правіць зыходнік]

4 ліпеня 2012 года Петржала падпісаў трохгадовы кантракт з нямецкім клубам «Аўгсбург»[4].

Вяртанне ў Пльзень[правіць | правіць зыходнік]

Пасля няўдалага сезона ў складзе клуба «Аўгсбург» Мілан вярнуўся ў родную «Вікторыю», дзе выступаў на працягу шасці гадоў. За гэты перыяд тройчы стаў чэмпіёнам Чэхіі.

У ліпені 2019 года перайшоў у «Словацка».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

За нацыянальную зборную Чэхіі Петржала дэбютаваў 12 кастрычніка 2010 года ў выязным матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы 2012 года супраць зборнай Ліхтэнштэйна. У далейшым у рамках адборачнага турніру паўабаронца згуляў яшчэ толькі адзіны матч на выездзе супраць зборнай Шатландыі, аднак быў уключаны ў заяўку зборнай для ўдзелу ў чэмпіянаце Еўропы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Чэхія Вікторыя:

Чэхія Словацка:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]