Мілаш Абрэнавіч
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Мілаш Абрэнавіч Милош Обреновић |
||
| Мілаш Абрэнавіч 1848 г. Карціна работы аўстрыйскага мастака Морыца М. Дафінгера | ||
|
||
|---|---|---|
| 1815 — 1860 | ||
| Папярэднік: | пасада заснавана | |
| Пераемнік: | Міхаіл Абрэнавіч | |
| Нараджэнне: | 18 сакавіка 1780 Верхняя Дабрыня |
|
| Смерць: | 26 верасня 1860 (80 гадоў) Белград |
|
| Дынастыя: | Абрэнавічы | |
| Бацька: | Тэадор Міхайлавіч | |
| Маці: | Вішня Гойкавіч | |
| Жонка: | Любіца Вукаманавіч | |
| Дзеці: | Петры, Саўка, Габрыэла, Марыя, Тодар, Мілан, Міхаіл | |
Мілаш Абрэнавіч (Мілаш Тэадоравіч) (сербск.: Милош Обреновић) — князь Сербіі ў 1815 — 1839 і 1858 — 1860 гг. заснавальнік дынастыі Абрэнавічаў.
Мілаш Тэадоравіч нарадзіўся каля 1780 і быў пастухом.
Першае сербскае паўстанне[правіць]
Прыняў удзел у распачатым у 1804 годзе Першым сербскім паўстанні, якое ўзначаліў Карагеоргій Пятровіч. Мілаш Тэадоравіч стаў адным з правадыроў паўстанцаў, але Карагеоргій Пятровіч забіў (1810) яго зводнага брата Мілана Абрэнавіча, чыё імя ўзяў Мілаш. Пасля гэтага два лідары паўстання ўступілі ў востры канфлікт.
Кіраванне[правіць]
У 1815 годзе ўзначаліў Другое сербскае паўстанне. Пад ціскам Расіі, асманскія ўлады пагадзіліся на аўтаномію Сербіі на чале з Мілашам Абрэнавічам.
Армія прымусіла яго адрачыся ад прастола (1839), аднак ён вярнуўся на трон (1858).
Мілаш Абрэнавіч выкарыстоўваў аўтарытарныя метады кіравання. Здушыў некалькі паўстанняў у краіне. У 1835 быў прымушаны прыняць Статут (Канстытуцыю), па якім засноўваўся парламент.
Цікавыя факты[правіць]
Падчас Другога сербскага паўстання Абрэнавіч упершыню выкарыстоўвае прывітанне трыма пальцамі як знак самаідэнтыфікацыі сербаў.
| Гэта пачатак артыкула пра Сербію. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Гэта пачатак артыкула пра манарха, дынастыю або яе прадстаўніка. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |