Міля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міля (ад лац.: milia passuum — тысяча падвойных рымскіх крокаў) — мера для вымярэння адлегласці.

Міля ўжывалася ў шэрагу краін у старажытнасці, а таксама ў шматлікіх сучасных краінах да ўводзін метрычнай сістэмы мер. У краінах з неметрычнай сістэмай мер міля ўжываецца да цяперашняга часу. Велічыня мілі розная ў розных краінах і вагаецца ад 0,58 км (Егіпет) да 11,2 км (старажытначэшская міля).

  • Старажытнарымская: 1 міля = 1,598 км (па іншых дадзеных 1,480 км)
  • Старажытнаруская: 1 міля = 7 вёрст = 7,4676 км
  • Польская: 7,146 км[1]
  • «Літоўская» (якой карысталіся ў ВКЛ): 5 літоўскіх вёрст = 7,7985 км
  • Брытанская і амерыканская: 1 міля = 8 фурлонгаў = 1,6093 км
  • Марская: 1 міля = 1,852 км
  • Геаграфічная (нямецкая): 1 міля = 1/15° экватара = 7,420 км

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Пд. анатацый да: Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці / Рэд. Ю. С. Пшыркоў. — (АН БССР. Ін-т літаратуры імя Янкі Купалы). — Мн. : Навука і тэхніка, 1975. — 248 с. .