Мінамёт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Мінамёт — гармата з апорнай плітой для навеснай стральбы мінамі (45 — 85°)[1].

Мінамёты з’яўляюцца магутным агнявым сродкам для паражэння жывой сілы і ваеннай тэхнікі, размешчаных на адкрытай мясцовасці і ў сховішчах (адваротных скатах вышыняў, складках мясцовасці), а таксама для разбурэння ўсіх тыпаў палявых умацаванняў.

Паводле спосабу зараджання адрозніваюць: дульназарадныя (калібр 50 — 120 мм) і казназарадныя (больш за 120 мм); паводле будовы ствала: гладкаствольныя (большасць) і наразныя; паводле спосабу транспартавання: ношаныя, вожаныя, буксаваныя, самаходныя, уючныя.

У некаторых мовах (напрыклад, англійская, польская) гістарычнае найменне марціры стала азначаць мінамёт.

Зноскі

  1. Военный энциклопедический словарь / Пред. Гл. ред. комиссии Н. В. Огарков. — М.: Воениздат, 1983. — 863 с. (руск.) С. 447, 448.