Міндоўг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міндоўг
ст.-рус.: Мидогъ, Миндогъ
Seal of Mindaugas.jpg
Фрагмент пячаткі, якая прыпісваецца Міндоўгу, з выявай гаспадара на стальцы.
1-ы кароль Літвы
1253 — 1261
Каранацыя: 29 чэрвеня 1253
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: пасада скасавана
Наследнік: Войшалк
1-ы вялікі князь літоўскі
канец 1240-х — 1263
Папярэднік: пасада заснавана
Пераемнік: Транята
Наследнік: Войшалк
 
Веравызнанне: паганства; з 1246 праваслаўе?
з 1250/1251 каталіцтва, адмовіўся ў 1261
Нараджэнне: каля 1195
Смерць: 1263({{padleft:1263|4|0}})
Дынастыя: Міндоўгавічы(укр.) бел.
Бацька: князь літоўцаў, імя невядома
Маці: імя невядома
Жонка: 1) імя невядома (паводле В. Тацішчава, княжна цвярская[1])
2) Марфа, удава князя Вішымута Булевіча
Дзеці: сыны: Войшалк, Рэпек, Рукля, Рэпля, Герстухен;
дачка: імя невядома, жонка Шварна Данілавіча

Міндоўг (Мендог, каля 1195 — 12 верасня[2] 1263) — першы вялікі князь (кан. 1248—1253 і 1261—1263) Вялікага княства Літоўскага, першы і апошні[3] кароль літоўскі (1253—1261).

Княжэнне Міндоўга прыйшлося на складаны час утварэння новай цэнтралізаванай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, якое першапачаткова ўключыла ў сябе ўсходнеславянскія і балцкія землі ў Панямонні. Гэты працэс адбываўся ў сярэдзіне XIII ст., калі ў выніку пагрозы з боку Лівонскага ордэну і мангола-татарскага нашэсця склаліся цяжкія ўмовы для існавання славянскага і балцкага насельніцтва. Такія абставіны вымушалі Міндоўга шукаць шляхі для ўмацавання сваёй дзяржавы і неаднойчы змяняць саюзнікаў.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Старонка Хронікі Лівоніі. XIII ст.

Паводле надзейных крыніц паходжанне Міндоўга дакладна невядома. Лівонская старэйшая рыфмаваная хроніка (каля 1290) паведамляе толькі, што бацька Міндоўга быў «вялікі кароль» (könig gros) — магчыма, гэта значыць, што яму былі падначалены «меншыя» князі. Аднак імя не названа. Гісторык В. Л. Насевіч лічыць верагодным, што бацькам Міндоўга быў князь літоўскі Даўгерутэ, які неаднаразова ўспамінаецца ў «Хроніцы Лівоніі» (XIII ст.).

Легендарныя творы паходжанне Міндоўга апісваюць па-рознаму. Паводле радаводу з Васкрасенскага летапісу (XVI ст.), Міндоўг паходзіць з роду полацкіх Ізяславічаў, а яго бацькам быў Маўкольд. Паводле аднаго з позніх паданняў, Міндоўг паходзіў са старажытнарымскага роду Палямонавічаў, які прыйшоў з аднаверцамі пасля арыянскага расколу ў хрысціянстве на берагі Балтыйскага мора. У «Хроніцы Быхаўца» (XVI ст.) бацькам Міндоўга названы Рынгольд, міфічны літоўскі князь з Палямонавічаў.

Імя[правіць | правіць зыходнік]

У крыніцах імя князя сустракаецца ў розных формах — ст.-рус.: Мидогъ, Мендогъ, Минъдовгъ; лац.: Mindowe; ням.: Myndowen. На думку літоўскага гісторыка Т. Баранаўскаса, імя Міндоўг утворана ад літоўскіх слоў mintis (думка) і daug (шмат), і азначае «той, хто шмат думае».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Княжэнне ў літоўскай зямлі[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню Міндоўг згадваецца ў Галіцка-Валынскім летапісы ў канцы 1219 г.[4] пад імем Мидогъ разам з братам Даўспрункам, як чацвёрты з пяці старэйшых літоўскіх князёў, якія разам з іншымі 16-цю літоўскімі князямі — жамойцкімі, дзяволцкімі, Рушкавічамі і Булевічамі — заключылі мір з галiцка-валынскiмi князямi Данілам і Васількам Раманавічамі:

«Бж҃иимъ повелениемь . прислаша кнѧзи Литовьскии . к великои кнѧгини Романовѣ . и Данилови и Василкови . миръ дающе бѧхоу же имена Литовьскихъ кнѧзеи се старѣшеи . Живинъбоудъ . Давъѧтъ . Довъспроункъ . братъ его Мидогъ.» (Ст.-рус.)

— Галіцка-Валынскі летапіс Іпацьеўскім летапісу, 1420-я гг. )[5].

Да сяр. 1230-х г. Міндоўг дасягнуў аднаасобнай вярхоўнай улады ў землях Літвы або значнай яе часткі. У 1236 г. «Літва Міндоўга» знаходзілася ў саюзных або васальных адносінах з галіцка-валынскім князем Данілам Раманавічам, які накіроўваў яе і князя Ізяслава Новагародскага ваяваць супраць польскага князя Конрада І-га Мазавецкага[6].

У сяр. ліпеня 1245 г. Даніла пасылае да Міндоўга па дапамогу супраць венграў, Міндоўг паслаў войска, але яно не паспела да вырашальнай бітвы пры Яраславе 17 ліпеня 1245 года.

Утварэнне ВКЛ і княжэнне ў ім[правіць | правіць зыходнік]

Міндоўг. Уяўны партрэт, гравюра з кнігі А. Гваньіні «Апісанне еўрапейскай Сарматыі», 1578.

Неўзабаве Міндоўг далучыў да сваіх уладанняў Навагародскую зямлю, што фактычна дало пачатак утварэнню ВКЛ. Пасля гэтага адносіны Міндоўга з Данілам сталі варожымі.

У познім Густынскім летапісы (XVII ст.) паведамляецца аб хрышчэнні Міндоўга ў 1246 г. у праваслаўі, але аб гэтым няма звестак у больш ранніх крыніцах.

У кан. 1248 г.[7] Міндоўг захапіў у землях Літвы ўладанні сваіх пляменнікаў Таўцівіла і Эдзівіда з-за даўняй іх варожасці да яго. Таўцівіл і Эдзівід збеглі да Данілы, жонкай якога была іх сястра. Да мяцяжу Таўцівіла і Эдзівіда далучыліся жамойцкі князь Выкінт, Даніла Раманавіч, Лівонскі ордэн і Рыжскае арцыбіскупства. Узімку 1249—1250[7] Даніла ідзе вайной супраць Міндоўга да Новагародка. Таўцівіл з дапамогай Данілы ваюе з Міндоўгам увесь 1250 г.[7].

Була Папы рымскага Інакенція IV аб хрышчэнні і каранацыі Міндоўга. 1251.
Хрышчэнне Міндоўга. Фрагмент карціны «Бласлаўлёны Віт» (якая паказвае біскупа Віта). Невядомы мастак XVII ст.

Каб разбурыць гэту небяспечную кааліцыю, Міндоўг у пач. 1251 г.[7] прыняў каталіцтва, і ўжо з дапамогаю рыцараў Лівонскага ордэна працягваў ваяваць са сваімі пляменнікамі. Ён пайшоў у Жамойць да замку Цверамет, які належаў Выкінту — дзядзьку і саюзніку Таўцівіла і Эдзівіда. Цверамет ён узяць не здолеў, у сутычцы быў паранены ў сцягно, і адступіў з Жамойці ў Літоўскую зямлю. Таўцівіл пераследаваў яго, і Міндоўг зачыніўся ад пагоні ў замку Варута[8]. Міндоўг накіраваў з замка супраць Таўцівіла свайго шурына Лонгвіна, пасля сутычцы пад Варутай Таўцівіл адступіў і звярнуўся па дапамогу да Данілы.

Тым часам Міндоўг другім шлюбам ажаніўся з Марфай.

Узімку 1251—1252[7] Даніла дасылае вялікае войска, якое спусташае ўсе ўладанні Міндоўга. І хоць Міндоўг у адказ даслаў свайго сына (магчыма, Войшалка) ваяваць ваколіцы г. Турыйска, але быў змушаны быў пайсці на перамовы. Таўцівіл прыехаў да Данілы, відаць, каб пераконваць не заключаць мір. Ці то ўмовы, прапанаваныя Міндоўгам, не задаволілі Данілу, ці то аргументы Таўцівіла былі пераканаўчыя, але мір не быў заключаны, і ў кан. 1252[9] Даніла з вялікім войскам зноў пайшоў супраць Міндоўга да Новагародка.

Каранацыя Міндоўга. Гравюра з кнігі Л. Ходзькі «Палонія», 1824.

У 1253, 6 ліпеня ў дзень св. Пятра і Паўла[10] (або 29 ліпеня[11]), Міндоўг каранаваўся на караля Літвы каронай, якую даслаў Папа рымскі Інакенцій IV. Магчыма, каранацыя адбылася ў Новагародку. Гэта дазволіла Міндоўгу выйсці з вайны, хоць ён быў вымушаны часова аддаць крыжакам частку Жамойці, а сыну Данілы Раману — Навагрудак. У 1254[9] сын Міндоўга — Войшалк — заключае мір з Данілам, выдае сваю сястру за яго сына Шварна і перадае гарады Новагародак, Ваўкавыск і Слонім іншаму яго сыну — Раману.

Каля 1257 г. супраць Літоўскага княства быў наладжаны паход мангола-татарскага ваяводы Бурундая і галіцка-валынскі князёў, але Міндоўг здолеў не толькі захаваць уладу, але і аднавіў поўны кантроль над Наваградскай зямлёй.

У 1260 годзе Міндоўг скасаваў дамову з Лівонскім ордэнам і адмовіўся ад каталіцтва, у выніку чаго згубіў правы на каралеўскi тытул. Ён пачаў разам з жамойтамі вайну з Лівонскім (Iнфлянцкiм) ордэнам, уступіўшы для гэтага ў саюз з наўгародскім князем Аляксандрам Яраславічам і інш. рускімі князямі.

У 1260-х гадах Міндоўг карыстаўся неабмежаванай уладай, што выклікала незадаволенне і змову супраць яго князёў жамойцкага Траняты, полацкага Таўцівіла і нальшчанскага Даўмонта. У выніку змовы ўвосень 1263[12] Міндоўг разам з двума малодшымі сынамі быў забіты.

Улада ў дзяржаве пасля Міндоўга[правіць | правіць зыходнік]

Пасаду вялікага князя заняў Транята. Аднак у 1264 г. ён быў забіты змоўшчыкамі — ранейшымі слугамі Міндоўга. Наступным вялікім князем стаў сын Міндоўга — Войшалк.

Вядомыя граматы Міндоўга[правіць | правіць зыходнік]

  • 1253 — на дазвол бязмытнага гандалю ў ВКЛ для рыжскіх купцоў; валодае ўсімі прыкметамі аўтэнтычнасці[13], але не мае агульных рысаў з іншымі граматамі, упершыню апублікавана Ф. Г. фон Бунге (Bunge[14] № 243);
  • 1253, ліп. — на дараванне Лівонскаму ордэну земляў у Жамойці; аўтэнтычная[13], упершыню апублікавана Бунге (Bunge № 252);
  • 1254 — на дараванне земляў літоўскаму біскупу Хрысціяну; аўтэнтычная[13], упершыню апублікавана Бунге (Bunge № 263);
  • 1255, кастр. — на дараванне Лівонскаму ордэну Селоніі; аўтэнтычная[13], упершыню апублікавана Бунге (Bunge № 286);
  • 1255, кастр. — да папы рымскага па зацвярджэнне даравання Селоніі; аўтэнтычная[13], упершыню апублікавана Бунге (Bunge № 287);
  • 1257 — на паўторнае дараванне Лівонскаму ордэну земляў у Жамойці; фальсіфікат[13]; упершыню апублікавана Э. Рачыньскім (CDL[15] № 8)
  • 1257 — на дараванне Лівонскаму ордэну ўсёй Жамойці; фальсіфікат[13], упершыню апублікавана Бунге (Bunge № 294);
  • 1259, 7 жн. — на дараванне Лівонскаму ордэну Дайнавы, Скаловіі і Жамойці; аўтэнтычная[13], упершыню апублікавана Бунге (Bunge № 342);
  • 1260, сяр. чэрв. — на дараванне Літвы Лівонскаму ордэну ў выпадку безпатомнай смерці; фальсіфікат[13], упершыню апублікавана Бунге (Bunge № 354);
  • 1261, 7 жн. — на паўторнае дараванне Лівонскаму ордэну Селоніі (з апісаннем яе межаў); фальсіфікат[13], упершыню апублікавана Бунге (Bunge № 363).

Гістарыяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Міндоўг. Гравюра з кнігі А. Гваньіні «Апісанне еўрапейскай Сарматыі», 1578.

У гістарыяграфіі дасюль няма кансэнсусу па асноўных пытаннях біяграфіі Міндоўга, якія былі сфармуляваныя яшчэ З. Івінскісам[16] (1939): 1) ці належала Міндоўгу вызначальная роля ва ўтварэнні ВКЛ; 2) якое было паходжанне Міндоўга; 3) дзе была сталіца Міндоўга; 4) якія з грамат Міндоўга з'яўляюцца аўтэнтычнымі; 5) калі Міндоўг быў больш шчырым — прымаючы хрысціянства ці вяртаючыся ў паганства; 6) якая мусіць быць ацэнка яго дзейнасці з пазіцый сённяшняга часу.

У сярэдзіне 16 ст. Мацей Стрыйкоўскі заўважыў што Міндоўг не застаўся ў літоўскай народнай памяці ў адрозненні ад шматлікіх іншых асоб, у т. л. міфічных, а згадваецца толькі на старонках рускіх летапісаў. Стрыйкоўскі быў здзіўлены гэтым фактам вельмі, бо лічыў Міндоўга больш вартым памяці літоўцам, як стваральнік літоўскай дзяржавы.

Распаўсюджана меркаванне, што Міндоўг разам са сваімі баярамі прыняў праваслаўе ў Навагародку і толькі пасля з палітычных прычын перайшоў у каталіцтва, але гэта меркаванне грунтуецца на паведамленні позняга Густынскага летапісу. Паводле Галіцка-Валынскага летапісу Міндоўг быў паганцам да прыняцця каталіцкага хрышчэння.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Рэспубліка Беларусь[правіць | правіць зыходнік]

Гара Міндоўга, памятны знак. Навагрудак.

Літоўская Рэспубліка[правіць | правіць зыходнік]

Помнік Міндоўгу. Вільня.
  • Літва Дзень дзяржавы (дзень каранацыі караля літоўскага Міндоўга) 6 ліпеня — дзяржаўнае свята, з 1991.
  • Юбілейны медаль «750-годдзе каранацыі караля літоўскага Міндоўга» (мастакі Ю. Калінаускас, Л. Калінаўскайтэ), 2003.
  • Юбілейны медаль у гонар 1000-годдзя назвы Літва з выявай караля Міндоўга (мастакі Ю. Калінаускас, Л. Калінаўскайтэ).
  • Манета Банка Літвы «Міндоўг — кароль літоўскі», у серыі «Правіцелі Літвы», 50 літаў, серабро (дызайн: А. Закаускас), 1996.
  • Манета Банка Літвы «Каранацыя Міндоўга», 200 літаў, золата, серабро (дызайн: П. Рэпсіс), 2003.

Сцяг г. Вільнюс. Вільнюс[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг г. Каўнас. Каўнас[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Татищев, В. Н. История Российская // ЛитМир — электронная библиотека. (Часть 3, глава 42.)
  2. Паводле звестак Т. Нарбута.
  3. Літоўцы таксама час ад часу называюць некаранаваным каралём Вітаўта, таксама ў пачатку 20 ст. была спроба пераўтварыць Літву ў каралеўства на чале з Міндаўгасам II.
  4. Грушевський М. Хронологія подій… С. 16.
  5. ПСРЛ. Т. 2. Ипатьевская летопись. — СПб., 1908. — Стлб. 736.
  6. Насевіч, В. Міндоўг / В. Насевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. МПуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — С. 144—145. ISBN 985-11-0141-9.
  7. 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 Грушевський М. Цыт. арт. С.35.
  8. Дакладная лакалізацыя гэтага замку пакуль не вызначаная.
  9. 9,0 9,1 Грушевський М. Цыт. арт. С.37.
  10. Паводле меркаваннія Т. Баранаўскаса.
  11. E. Gudavičius: Lietuva neturi monarchijos tradicijų (Партал DELFI)
  12. Грушевський М. Цыт. арт. С.43.
  13. 13,0 13,1 13,2 13,3 13,4 13,5 13,6 13,7 13,8 13,9 Аўтэнтычнасць падаецца паводле К. Малечыньскага: Maleczyński K. W sprawie autentyczności dokumentów Mendoga z lat 1253—1261 // Ateneum Wileńskie. Wilno, 1936. R.11;
  14. Liv-, Est- uhd Curländisches Urkundenbuch, nebst Regesten /Ed. F. G. von Bunge. Bd.1 (1093—1300). Reval, 1853.
  15. Codex diplomaticus Lithuaniae. / Ed. E. Raczyński. Vratislaviae, 1845.
  16. Ivinskis Z. Lietuvos istorija: iki Vytauto Didžiojo mirties. — Roma, 1978 (репринт: Vilnius, 1991).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]