Мінскае гета

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Мінскае гета
Map of the Minsk Ghetto.jpg
План мінскага гета
Перыяд існавання

20 ліпеня 1941 - 21 кастрычніка 1943

Колькасць вязняў

больш за 100 000

Колькасць загінулых

80 000

Старшыня юдэнрата

Яфім Розенблат

Мінскае гета на Вікісховішчы

Мінскае гета (20 ліпеня[1] 1941 — 21 кастрычніка 1943) — яўрэйскае гета, якое з'явілася хутка пасля таго, як немцы ўвайшлі ў СССР. Яно было адным з найвялікшых гета ва Усходняй Еўропе і найвялікшым на акупаванай немцамі тэрыторыі СССР. У ім знаходзілася каля 100 000 яўрэяў, большасць якіх загінула ў Халакосце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Калона вязняў мінскага гета на вуліцы. 1941 год.
Прымусовыя працы яўрэйскага насельніцтва на чыгунцы. Мінск, люты 1942 года.

Савецкі перапіс 1926 года налічваў 53 700 яўрэяў, што жылі ў Мінску. Гэта складала прыблізна 41% насельніцтва. Гета было створана 19 ліпеня 1941 паводле распараджэння каменданта палявой камендатуры № 812 К. Шлегельхофера. На пяты дзень акупацыі немцы забілі 2000 людзей з жыдоўскай інтэлегенцыі. З гэтага моманту забойствы яўрэяў набылі рэгулярны характар. Каля 20 000 яўрэяў былі забітыя ў першыя месяцы нямецкай акупацыі, галоўным чынам гэта з'дзяйснялася групамі Айнзацгрупэ. Усяго насельніцтва гета складала каля 80 000 чалавек, з якіх 50 000 жылі ў горадзе да вайны, і астатнія 30 000 (ці болей) чалавек былі бежанцамі і яўрэямі, якіх немцы прымусілі перасяліцца ў гета.

У лістападзе 1941 года ў Мінску было створана другое гета, у якое перасялялі яўрэяў з Захаду. Большасць тых яўрэяў паходзіла з Германіі і Пратэктарату Багеміі і Маравіі. У ім знаходзілася каля 35 000 чалавек. Паміж двумя гетамі амаль што не было кантакту. Накшалт іншых гета, яўрэяў прымушалі працаваць на фабрыках альбо іншых установах, якія падпарадкоўваліся немцам. Жыхары гета былі прымушаны жыць у вельмі цяжкіх умовах, з недахопам ежы і медыкаментаў. У сакавіку 1942 было забіта каля 5000 яўрэяў. На гэтым месцы цяпер знаходзіцца мемарыял Яма. Згодна з нямецкімі афіцыйнымі дакументамі, у жніўні гета налічвала менш за 9000 яўрэяў. Гета ліквідавалі 21 кастрычніка 1943. У дадатак, шмат мінскіх яўрэяў загінулі ў лагеры смерці Сабібор. Некалькі тысяч былі забітыя ў Малым Трасцянцы. Калі Чырвоная Армія вярнула горад 3 ліпеня 1944, у ім засталіся ўсяго некалькі яўрэяў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Супраціў[правіць | правіць зыходнік]

У Мінскім гета вёўся супраціў, арганізатары якога супрацоўнічалі з Савецкімі партызанамі. Каля 10 000 яўрэяў уцяклі з гета і далучыліся да партызанаў, што дзейнічалі ў лясах непадалёк.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Халакост у Беларусі

Зноскі

  1. Гісторыя Мінска. — Мн., 2006. — С. 375—381.