Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча, дзяржаўная сярэдняя спецыялізаваная навучальная ўстанова з ваенна-прафесійнай накіраванасцю навучання і выхавання, прызначаная для падрыхтоўкі сувораўцаў да паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы і да далейшай ваеннай ці іншай дзяржаўнай службе. Заснавана ў 1953 годзе з мэтай выхавання дзяцей воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, а таксама дзяцей сірот, бацькі якіх загінулі ад рук нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Першы выпуск — у 1956 годзе. У 2007/2008 навучальным годзе на першы курс прынята 103 курсанта. Тэрмін навучання зараз — 5 гадоў. Начальнік — палкоўнік Віктар Лісоўскі.
У Сеціве [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча- Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча — на старонцы Міністэрства абароны РБ