Мінская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Мінская вобласць
Герб (апісанне)
Coat of Arms of Minsk province.svg
Сцяг (апісанне)
Flag of minsk province.svg
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Статус Вобласць
Уключае 22 раёна
старшыня аблвыканкама Барыс Васільевіч Батура
Афіцыйныя мовы беларуская, руская
Насельніцтва (2009) 1,422 млн чалавек (без г. Мінска)
Шчыльнасць 36,5 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы, рускія, украінцы, палякі
Канфесійны склад праваслаўныя, каталікі, прадстаўнікі іншых канфесій
Плошча 39,9 тыс.[1] км² (3-е месца)
Мінская вобласць на карце
Часавы пояс FET (UTC+3)
Код ISO 3166-2 BY-MI
Код аўта. нумароў 5
Афіцыйны сайт
Мінская вобласць на Вікісховішчы

Мінская вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР і Рэспубліцы Беларусь. Размешчана ў цэнтральнай частцы краіны, выхаду да вонкавых межаў не мае.

Змест

Гісторыя [правіць]

Вобласць створана 15 студзеня 1938 г., узбуйнена ў 1954 і 1960 г. Падзяляецца на 22 раёны.

У 1987 на тэрыторыі вобласці налічвалася 19 гарадоў, 19 гарадскіх пасёлкаў, 2 рабочыя пасёлкі, 1 курортны пасёлак.

У 1998 на тэрыторыі вобласці налічвалася 20 гарадоў, у т.л. 7 абласнога падпарадкавання, 23 гарадскія пасёлкі, 307 сельсаветаў, 5248 сельскіх населеных пунктаў.

Прырода [правіць]

Для рэльефа Міншчыны характэрна чаргаванне ўзвышшаў і нізін. На тэрыторыі вобласці знаходзіцца самы высокі пункт Беларусі — гара Дзяржынская. Клімат вобласці ўмерана кантынентальны.

Мінская вобласць знаходзіцца на Балтыйска-Чарнаморскім водападзеле, праз яе тэрыторыю цякуць рэкі Бярэзіна, Нёман, Вілія, Свіслач, Пціч, Случ, а таксама іх прытокі. На поўначы вобласці ёсць значныя азёры, сярод іх выдзяляецца возера Нарач — самае вялікае ў Беларусі.

Сельскагаспадарчыя землі займаюць пераважна дзярнова-падзолістыя глебы (супясчаныя і сугліністыя), а таксама дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы і тарфяна-балотныя глебы.

Больш за трэцюю частку тэрыторыі вобласці пакрываюць лясы, у Барысаўскім, Лагойскім раёнах лясістасць дасягае 50 %. Галоўныя лесаўтваральныя пароды: хвоя звычайная, елка еўрапейская, бяроза павіслая. Поймы рэк займаюць нізінныя лугі. Балоты пераважна асушаныя.

На тэрыторыі вобласці знаходзіцца Нарачанскі нацыянальны парк, Бярэзінскі біясферны запаведнік (часткова).

Насельніцтва [правіць]

Для Мінскай вобласці характэрна змяншэнне колькасці насельніцтва:

  • 1998 г. — 1566,2 тыс. чал.;
  • 2003 г. — 1513,9 тыс. чал.;
  • 2007 г. — 1461,8 тыс. чал.;
  • 2009 г. — 1422,5 тыс. чал.[2]
  • 2011 г. — 1409,4 тыс.
  • 2012 г. — 1401,8 тыс.[3].

На тэрыторыі вобласці размешчаны 24 гарады, 19 пасёлкаў гарадскога тыпу, 5212 сельскіх населеных пунктаў. Найбольшыя гарады: Барысаў (150,6 тыс. чал.), Салігорск (101,7), Маладзечна, Слуцк, Жодзіна (62,4 тыс. чал.).

Нацыянальны склад насельніцтва (2009): беларусы — 88,5 %, рускія — 7,1 %, палякі — 1,3 %, украінцы — 1,2 %.

Гаспадарка [правіць]

У гаспадарчым комплексе важнае значэнне мае прамысловасць. Мінская вобласць спецыялізуецца на здабычы калійнай солі; прамысловасць мае шматгаліновы характар і ўключае: хімічную, лёгкую, машынабудаванне (грузавікі, станкі) будаўнічыя матэрыялы (бетон), электроніку, мэблю. Значная доля прамысловасці сканцэнтравана ў пяці гарадах (працэнт прамысловасці вобласці пазначаны ў дужках): Салігорск (25,5 %), Барысаў (19,8 %), Жодзіна (13,95 %), Слуцк (7,2 %), Маладзечна (6 %).[4]

Мінская вобласць з'яўляецца буйнейшым сельскагаспадарчым рэгіёнам Беларусі. У большасці раёнаў развіта мяса-малочная жывёлагадоўля, птушкагадоўля, вытворчасць збожжа. У вобласці вырошчваюцца збожжавыя (жыта, ячмень, авёс, пшаніца, кукуруза), кармавыя культуры, цукровыя буракі, лён, бульба, гародніна.

У структуры перавозак важнейшае месца займаюць чыгуначны і аўтамабільны транспарт. Чыгуначная сетка вобласці злучае Расію і Еўропу, краіны Балтыі і паўднёвыя дзяржавы СНД.

Сродкі масавай інфармацыі [правіць]

Абласная прэса прадстаўлена газетай "Мінская праўда", заснавальнік — Мінскі абласны выканаўчы камітэт. Выдаецца з 1 лістапада 1950 г. Наклад — каля 22 тыс. асобнікаў (2009).

З 2004 працуе абласная FM-радыёстанцыя "Минская волна". З 23 мяcцовых радыёстанцый Мінскай вобласці 20 уваходзяць у структуру рэдакцый гарадскіх і раённых газет, 3 рэдакцыі — "Навіны Барысаўшчыны", "Голас Лагойшчыны" і "Солигорское радио" — з'яўляюцца самастойнымі структурамі.

У вобласці развіваецца кабельнае тэлебачанне. Праграмы ўласнай вытворчасці ствараюцца чатырма аператарамі кабельнага тэлебачання: ў Барысаве, Салігорску, Маладзечне і пасёлку Бярэзінскі Маладзечанскага раёна.

Гл. таксама [правіць]

Зноскі

  1. «Мінская вобласць — цэнтральная вобласць Рэспублікі Беларусь, мяжуе з усімі абласцямі рэспублікі. Плошча — 39,9 тыс. квадратных кіламетраў, найбольшая працягласць з поўначы на поўдзень — 315 км, з усходу на захад — 240 км. Займаная плошча (з Мінскам) складае 19,4?% плошчы Беларусі.»
    Мінская вобласць: геаграфічнае становішча, тэрыторыя (руск.) . Афіцыйны Інтэрнэт-сайт Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2012. Праверана 7 мая 2012.
    Мінская вобласць. Міншчына — найбуйнейшы рэгіён Беларусі (руск.) . Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 31 мая 2012. Праверана 7 мая 2012.
  2. Афіцыйныя дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 14-10-2009
  3. Афіцыйныя дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта РБ на 1-06-2012
  4. http://www.belarus.by/by/about-belarus/geography/minsk-region

Спасылкі [правіць]

Примечания [правіць]

(руск.)