Мінская губерня

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Мінская губерня
Минская губернія
Герб
Coat of Arms of Minsk Governorate.png
Краіна Расійская імперыя
Адміністрацыйны цэнтр Горад Мінск
Насельніцтва (пач. ХХ ст.) 2 539 100
Плошча 91 213 км² км²
Мінская губерня на карце

Мінская губерня — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Расійскай імперыі. Існавала ў складзе Расійскай імперыі ў 17931917, а пазней (па інэрцыі) да канца (у 1921) Грамадзянскай вайны на тэрыторыі былой Расійскай імперыі.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 Расійская імперыя атрымала значную частку цэнтральнай тэрыторыі ВКЛ, менавіта з якой і была створана новая губерня — "Мінская губерня" з цэнтрам у Мінску. Афіцыйна губерня як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка была створана ўказам расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ ад 23 красавіка 1793. У ходзе адміністрацыйнай рэформы ў Расійскай імперыі указам расійскай імператрыцы Кацярыны ІІ ад 3 мая 1795 Мінская губерня была перайменавана (што датычылася і іншых губерняў імперыі) у Мінскае намесніцтва, а з пачаткам царавання расійскага імператара Паўла І Мінскае намесніцтва (як і іншыя намесніцтвы імперыі) было перайменавана 12 снежня 1796 назад у «Мінскую губерню».

Афіцыйна адміністрацыйныя ўстановы пачалі працаваць з 22 верасня (2 кастрычніка) 1795, а кіраванне стала ажыццяўляцца па прынятым у 1775 у Расійскай імперыі «Устанаўленні кіравання губерняў Усерасійскай імперыі»: у Мінску адкрыліся Мінскае намесніцкае праўленне, судовыя (угалоўная і грамадзянская) палаты, казённая палата, совесны суд, прыказ грамадскага нагляду, верхні земскі суд, губернскі магістрат і верхняя расправа.

З 1793 па 1801 Мінская губерня ўваходзіла ў склад Мінскага, Ізяслаўскага і Брацлаўскага генерал-губернатарства (і яго пераемнікаў — Мінскага, Валынскага і Брацлаўскага генерал-губернатарства і Мінскага, Валынскага і Падольскага ваеннае губернатарства). У 18011816 Мінская губерня ўваходзіла ў склад Кіеўскага ваеннага губернатарства (1801—1832); з 8 студзеня 1831 па 13 красавіка 1831 — уваходзіла ў склад Віцебскага генерал-губернатарства (1823—1856). 13 красавіка 1831 Мінская губерня была вылучана са складу Віцебскага генерал-губернатарства і перайшла (13 красавіка 1831 — 31 ліпеня 1831) пад уладу Галоўнакамандуючага Рэзервовай арміяй, а пасля (31 ліпеня 1831 — 6 кастрычніка 1831) Галоўнакамандуючага Дзеючай арміяй. Паралельна было створана таксама Мінскае часовае ваеннае губернатарства (31 красавіка 1831 — 22 студзеня 1832) для задушэння паўстання ў Мінскай губерні і далейшага арышта і прыцягнення да следства яго удзельнікаў. У 18341856 і 18621870 Мінская губерня ўваходзіла ў склад Віленскага ваеннага генерал-губернатарства (1832—1864), перайменаванага 24 лютага 1864 у Віленскае генерал-губернатарства (1864—1912).

У пачатку XX стагоддзі плошча яе тэрыторыі складала каля 91 213 км², а колькасць насельніцтва — 2 539 100 чалавек.

Змест

Паветы Мінскай губерні [правіць]

З 1793 па 1843 павятовы склад Мінскай губерні не раз мяняўся.

Адукацыя [правіць]

23 красавіка 1913 года мінскі губернатар Аляксей Гірс выдаў сакрэтны ўказ, каб вучыць рэлігіі беларускамоўных дзяцей толькі на рускай мове.[1]

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў "заходніх губернях" была знятая забарона польскамоўнай асветы. У школьным годзе 1917/1918 у Мінскай губерні зявіліся 243 польскамоўныя школы, у тым ліку сярэднія ў Койданове і Нясвіжы. Паводле афіцыйных звестак у іх навучалася 11 199 дзяцей, значыць амаль 1/4 усіх навучэнцаў на тэрыторыі гэтай губерні. Па-за Мінскам адукацыя на польскай мове асабліва развівалася у паветах: Ігуменскім, Слуцкім і Барысаўскім.[2]

Выдатныя асобы [правіць]

Зноскі

  1. Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. S. 33.
  2. Życie społeczno-kulturalne. Oświata. W: Między nadzieją…. S. 46.

Літаратура [правіць]

  • Минская губерния: государственные, религиозные и общественные учреждения (1793—1917) / Сост. Т.Е. Леонтьева. — Мн : Бел НИИДАД, 2006. — 392 с.
  • Dariusz Tarasiuk: Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. Lublin: Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2007, s. 211. ISBN 978-83-227-2629-7.

Гл. таксама [правіць]

У Сеціве [правіць]