Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Мітраполія

Мінска-Магілёўская архідыяцэзія

Дэканатаў

6

Парафій

110

Ардынарый

Тадэвуш Кандрусевіч

Дапаможны біскуп

Антоній Дзям'янка (генеральны вікарый)


Мінска-Магілёўская архідыяцэзія — каталіцкая архідыяцэзія ў Беларусі. Утворана 13 красавіка 1991 года аб'яднаннем Мінскай і Магілёўскай архідыяцэзій. Займае тэрыторыю Мінскай і Магілёўскай абласцей (першапачаткова — таксама і Віцебскай, на тэрыторыі якой ў 1999 была ўтворана асобная Віцебская дыяцэзія).

Першым архібіскупам Мінска-Магілёўскім быў прызначаны Казімір Свёнтак. З 1999 да 2003 дапаможным біскупам архідыяцэзіі быў Кірыл Клімовіч, у снежні 2004 на гэтую пасаду быў пастаўлены Антоній Дзям'янка.

14 чэрвеня 2006 Папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне кардынала Свёнтка аб вызваленні ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй і прызначыў Антонія Дзям'янку апостальскім адміністратарам.

21 верасня 2007 года папа Бенедыкт XVI прызначыў архібіскупам Мінска-Магілёўскім Тадэвуша Кандрусевіча. З дня ягонага кананічнага ўступлення на пасаду (10 лістапада таго ж году) Антоній Дзям'янка з'яўляецца Генеральным вікарыем архідыяцэзіі.

Касцёлы [правіць]

Архікафедральны касцёл Імя Найсвяцейшай Панны Марыі
(Cathedral of the Holy Name of the Blessed Virgin Mary)

У Сеціве [правіць]