Мінскі абласны драматычны тэатр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мінскі абласны драматычны тэатр
МАДТ
Выява лагатыпа
Заснаваны 1991
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне вул. Чкалава, 7, 222310, г. Маладзечна, Мінская вобласць
Дырэктар Юрый Крывенькі
Сайт theatre-modt.by
Map

Мінскі абласны драматычны тэатр — адзін з двух прафесійных тэатраў у Маладзечне, размяшчаецца на вуліцы Чкалава, 7. Дырэктар Юрый Крывенькі. Мастацкі кіраўнік Мікалай Дзінаў[1][2].

Гісторыя тэатральнай справы ў Маладзечне і рэгіёне[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя Мінскага абласнога тэатра[правіць | правіць зыходнік]

Мінскі абласны драматычны тэатр створаны ў 1991 годзе на аснове Маладзечанскага народнага тэатра гарадскога Дома культуры.

Ініцыятарам стварэння тэатра стаў заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь Мікалай Мацкевіч, які ўзначаліў тэатр і кіраваў калектывам да 2002 года. За гэты час ім было пастаўлена 14 спектакляў, разнастайных па жанру і зместу. Аснова трупы фарміравалася з выпускнікоў творчых ВНУ Мінска.

Адкрыццё тэатра, які назапасіў свой першы невялікі рэпертуар, адбылося ў 1993 годзе спектаклем «Зямля» паводле паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» (рэж. Мікалай Мацкевіч). Асаблівая ўвага пры фарміраванні рэпертуару была аддадзена беларускай драматургіі: «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы (спектакль ішоў пад назвай «Час, Сымоне, час»), «Камедыя» Уладзіміра Рудава па творах Каятана Марашэўскага і Францішка Аляхновіча, «Вечар» Аляксея Дударава.

Дабратворным было супрацоўніцтва тэатра з Аляксеем Дударавым. На маладзечанскай сцэне ўпершыню былі паказаны яго п’есы: «Адцуранне», якая ўздымала тэму чарнобыльскай трагедыі, «Прынц Мамабук», «Кім», «Вавілон». Сваім аўтарытэтам драматург неаднаразова рэальна дапамагаў тэатра ажыццяўляць творчыя планы. Ён жа выступіў у якасці аднаго з сузаснавальнікаў фестывалю «Маладзечанская сакавіца».

Будынак тэатра[правіць | правіць зыходнік]

Будынак, дзе цяпер знаходзіцца Мінскі абласны драматычны тэатр, у міжваенныя часы быў культурна-забаўляльным цэнтрам гарнізона 86-га пяхотнага палка Войска Польскага. Тут знаходзіўся клуб афіцэраў, казіно і афіцэрская сталовая.

Удзел у фестывальным жыцці[правіць | правіць зыходнік]

1994 год[правіць | правіць зыходнік]

На базе Мінскага абласнога драматычнага тэатра праходзіў Рэспубліканскі фестываль майстроў тэатральнага мастацтва «Маладзечанская сакавіца». Тэатр прымаў у ім удзел са спектаклямі: «Камедыя» Уладзіміра Рудава (рэжысёр Андрэй Андросік), «За зачыненымі дзвярыма» Жана-Поля Сартра (рэжысёр Венедыкт Растрыжанкоў), «Саламея і яе амараты» Сяргея Кавалёва (рэжысёр Рыд Таліпаў), «Кім» Аляксея Дударава (рэжысёр Мікалай Мацкевіч), «Дыяген» Барыса Рацэра і Уладзіміра Канстанцінава (рэжысёр Уладзімір Забела), «Двое на арэлях» Уільяма Гібсана (рэжысёр Мікалай Мацкевіч).

1998 год[правіць | правіць зыходнік]

Тэатральны фестываль сучаснай нямецкай драматургіі пад патранажам Інстытута імя Гётэ са спектаклем «Гер Паўль» Танкрэда Дорста (рэжысёр Андрэй Бубашкін). Фестываль маладых талентаў «Надзея» у Гродне, «Кім» Аляксея Дударава (рэжысёр Мікалай Мацкевіч).

Рэспубліканскі фестываль-агляд дзіцячых спектакляў у Мінску са спектаклем «Парася, якое Спявае» Сяргея Казлова (рэжысёр Венедыкт Растрыжанкоў). Дыплом за выкананне ролі Парася атрымала Алена Рахмангулава.

2001 год[правіць | правіць зыходнік]

Фестываль маладых талентаў «Надзея» у Гродне.

2003 год[правіць | правіць зыходнік]

1-ы этап 4-га Міжнароднага фестывалю монаспектакляў «Я» ў Мінску — «Сіні аўтамабіль» Яраслава Стэльмаха ў пастаноўцы Алега Чэчанева і «Квіток у рай» па матывах п’есы Юліу Эдліса «Дзьмухавец» у пастаноўцы Валерыя Мурычына. Спектаклі адзначаны дыпломамі фестывалю — 3-е месца ў намінацыі «майстра сцэны» і 1-е месца ў намінацыі «творчая моладзь».

2004 год[правіць | правіць зыходнік]

4-ы Міжнародны фестываль монаспектакляў «Я» ў Маладзечне са спектаклем «Сіні аўтамабіль» (пастаноўшчык і выканаўца — Алег Чэчанеў). Дыплом Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА.

2006 год[правіць | правіць зыходнік]

2006 год. Міжнародны тэатральны фестываль «Белая Вежа» ў Брэсце. Спектакль «Забава» Славаміра Мрожака (рэжысёр Iгар Блінкоў).

2008-09 гады[правіць | правіць зыходнік]

Тэатральны фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» ў Гомелі. Спектакль «Не судзімыя будзеце…» па п’есе польскага драматурга Януша Главацкага (рэжысёр Юрый Вута).

2012 год[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародны тэатральны фестываль жаночай творчасці імя Марыі Занькавецкай у Нежыне, Украіна, спектакль «Шукаю сапраўднага мужчыну» Алены Паповай (рэжысёр Віталь Баркоўскі). Дыплом за лепшы акцёрскі дуэт — Таццяна Карпец і Алена Рахмангулава.

2013 год[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародны тэатральны фестываль «Чалавек які грае» («Homo ludens») ў Нікалаеве, Украіна са спектаклем «Камедыя» Уладзіміра Рудава (рэжысёр Андрэй Андросік). Дыплом асноўнага журы за лепшую мужчынскую ролю артысту Аляксандру Пашкевічу (Мужык), за лепшую мужчынскую ролю другога плана артысту Сяргею Карзею (Давід). Дыплом альтэрнатыўнага журы «Улюбёнец публікі» артысту Алегу Чэчаневу (Чорт).

Фестывальнае жыццё асобных спектакляў[правіць | правіць зыходнік]

  • Монаспектакль тэатра «Сіні аўтамабіль» у пастаноўцы і выкананні Алега Чэчанева прымаў удзел у міжнародных монафестывалях. Лаўрэат Міжнароднага фестывалю монаспектакляў у Рызе «Zvaigzne — 2006» («Зорка — 2006») — 1-е месца. Узнагарода дырэктараў міжнародных фестываляў тэатраў аднаго акцёра на 41-м фестывалі WROSTJA (Уроцлаў, Польшча 2007). Дыплом «За раскрыццё тэмы простага чалавечага шчасця» на фестывалі «Atspindys» (Вісагінас, Літва, 2008). Спецыяльны юбілейны дыплом фестываля «Відлуння» (Хмяльніцкі, Украіна, 2009), дыплом крытыкі і прэсы фестывалю Торуньскія сустрэчы тэатраў аднаго акцёра (Торунь, Польшча, 2011). Спектакль быў паказаны на монафестывалі «Польскі тэатр і ўсходнія суседзі» (Варшава, Польшча 2012).
  • Монаспектакль «Фірс.doc» па п’есе Вадзіма Леванава «Смерць Фірса» ў пастаноўцы і выкананні Алега Чэчанева быў паказаны на Маскоўскім міжнародным фестывалі тэатра аднаго акцёра ў 2010 годзе, на якім ён заняў 3-е месца.
  • Тэатр прымаў удзел у фестывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску са спектаклямі «Маленькі свет» Алены Паповай (рэжысёр Ала Палухіна) і «Свінтус грандыёзус або Хто смяецца апошнім» Кандрата Крапівы (рэжысёр Уладзімір Савіцкі). А таксама ў рэспубліканскім аглядзе спектакляў, пастаўленых па п’есах беларускіх аўтараў («Шукаю сапраўднага мужчыну», дыплом за лепшую рэжысуру Віталю Баркоўскаму). Фестываль «Музы Нясвіжа» — «Паланэз на развітанне» Уладзіміра Драздова (рэжысёр Віталь Баркоўскі).

Мастацкія кіраўнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Мікалай Пятровіч Мацкевіч, заснавальнік і першы мастацкі кіраўнік тэатра (1991—2002)
  • Валерый Ласоўскі (2003—2004)
  • Антаніна Іванаўна Міхальцова, мастацкі кіраўнік тэатра з 2004 па 2006 год
  • Юрый Леанідавіч Вута, дырэктар-мастацкі кіраўнік тэатра з 2006 па 2009 год
  • Венедыкт Якаўлевіч Растрыжэнкоў (2010—2011)
  • Мікалай Мікалаевіч Дзінаў (Гавядзінаў) мастацкі кіраўнік з 2012 па 2014 год

Трупа[правіць | правіць зыходнік]

  • Андрыян Барткевіч
  • Аляксандра Грасевіч
  • Таццяна Дайлідзёнак
  • Барыс Донін
  • Аляксандр Каласніцын
  • Ірына Камышава
  • Сяргей Карзей
  • Аляксей Карпец
  • Таццяна Карпец
  • Ірына Кляпацкая
  • Эмілія Ларыёнава
  • Настасся Макарэвіч
  • Аляксандр Пашкевіч
  • Алена Рахмангулава
  • Людміла Рошчына
  • Павел Святоха
  • Яўгенія Сцяцэнка
  • Дзяніс Фешчанка
  • Ала Цырук
  • Алег Чэчанеў

Рэпертуар[правіць | правіць зыходнік]

Назва Жанр Аўтар Паводле
Шукаю сапраўднага мужчыну Камедыя Алена Папова
Бывай, канферансье! Спектакль-канцэрт Рыгор Горын
Камедыя Камедыя К. Марашэўскі, Ф. Аляхновіч
Не такі, як усе Камедыя Аляксей Слапоўскі
Свінтус грандыёзус, ці Хто смяецца апошнім Камедыя Кандрат Крапіва
Месье з рагамі, мадам з вусамі Вадэвіль Марсель Берк'е-Мерынье, Анатоль Курбскі
Шукаю сапраўднага мужчыну Камедыя Алена Папова
Без Ягора будзе гора Камедыя Васіль Ткачоў
Старая Зайчыха Меладрама Мікалай Каляда

Дзіцячыя спектаклі[правіць | правіць зыходнік]

Назва Жанр Аўтар
Цётухна Прастуда і Новы год
Казка пра чырвоную стужачку Казка Галіна Латышэва
Залатое сэрцайка Спектакль-гульня Святлана Навуменка паводле казак Уладзіміра Арлова
Вучань ведзьмака або Бітва чарадзеяў казка-страшылка Сяргей Бялоў
Все будет хороШОУ прыгодніцкае прадстаўленне Алег Чэчанеў
Парася, якое спявае альбо Нельга нам без сябра казка Сяргей Казлоў

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]