Мінскі аўтамабільны завод
| ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" | |
![]() |
|
| Тып | |
|---|---|
| Год заснавання | |
| Размяшчэнне | |
| Ключавыя фігуры |
Генеральны дырэктар |
| Галіна | |
| Прадукцыя |
грузавыя аўтамабілі, аўтобусы, спецтэхніка |
| Чысты прыбытак |
▲ $945 млн. (за 9 месяцаў 2011 год, Мінфін РБ) |
| Сайт | |
ААТ «Мінскі аўтамабільны завод» — найбуйнейшае дзяржаўнае прадпрыемства Беларусі па выпуску вялікагрузнай аўтамабільнай, а таксама аўтобуснай, тралейбуснай і прычапной тэхнікі.
Гандлёвая марка МАЗ шырока вядомая ў СНД і ў далёкім замежжы. Аўтамабілі МАЗ добра зарэкамендавалі сябе ў працы ў раёнах Крайняй Поўначы, пустынях Каракумы і Сахары, у тропіках Афрыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Амерыкі, на Блізкім і Сярэднім Усходзе, гарах Лацінскай Амерыкі. Аўтамабілі МАЗ пастаўляліся ў больш чым 45 краін свету. Пасля праблемнага перыяду пачатку 1990-х, сёння МАЗ змог вярнуцца на большасць з гэтых рынкаў.
Завод з'яўляецца самастойным суб'ектам гаспадарання з правам юрыдычнай асобы, уваходзіць у якасці галаўнога прадпрыемства ў склад вытворчага аб'яднання "БелаўтаМАЗ" (у складзе якога знаходзяцца таксама РУП «МаАЗ», Магілёў; ААТ «БААЗ», Баранавічы; ААТ «АЗАА", Асіповічы; Руа «КЗТШ», Жодзіна; РУП «Літмаш», Мінск; ВРУП «ДЭМЗ», Дзяржынск; РУП «БудМАЗтрэст», Мінск.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Заснаваны 9 жніўня 1944 года пастановай Дзяржаўнага камітэта абароны аб арганізацыі аўтазборачнага завода ў Мінску.
1944—1947 гг [правіць]
Адначасова з будаваннем завода, у кастрычніку 1944 года пачынаецца зборка грузавых машын GMC и Studebaker з вузлоў і дэталяў, якія паступалі па ленд-лізу. Вырабленыя аўтамабілі адразу ж адпраўлялі на фронт. Зборка спынена ў кастрычніку 1946 г. За два гады было сабрана 18174 аўтамабіля.
У красавіку 1946 года быў асвоены выпуск прычэпаў.
1947—1991 гг [правіць]
У 1947 годзе на заводзе пачаўся выпуск грузавых аўтамабіляў. Першымі машынамі, якія, выйшлі з цэха 7 лістапада 1947 года, сталі 6-тонныя самазвалы МАЗ-205, створаныя яшчэ на Яраслаўскім аўтазаводзе.
Да канца 1950 года завод знаходзіўся ў стадыі будаўніцтва, таму на прадпрыемстве займаліся толькі зборкай машын і вытворчасцю драўляных кабін. Амаль 75% камплектуючых агрэгатаў паступала ў Мінск з Яраслаўля. І толькі ў 1951 годзе ў эксплуатацыю былі запушчаныя асноўныя вытворчыя магутнасці завода.
На грузавікі серыі «200» ў 1959 і 1964 гадах прыйшоўся выпуск 100- і 200-тысячнага аўтамабіля маркі «МАЗ».
У 1950 годзе на МАЗе было створана канструктарскае бюро звышцяжкіх грузавых аўтамабіляў, якое ўзначаліў вядомы канструктар Барыс Львовіч Шапашнік. Пад яго кіраўніцтвам 17 верасня 1950 быў сабраны першы 25-тонны кар'ерны самазвал МАЗ-525. У 1957 годзе пачаўся выраб трохвосевай машыны МАЗ-530 грузападымальнасцю 40 тон. З 1956 года МАЗ выпускаў таксама спецыяльныя колавыя машыны: будаўнічы МАЗ-528 і аэрадромны цягач МАЗ-541. У праграму таксама ўваходзілі аднавосевыя цягачы МАЗ-529В і МАЗ-531 для буксіроўкі скрэпераў.
Наступным важным этапам стала стварэнне заводам цяжкіх грузавікоў з бескапотнай кампаноўкай. Яшчэ ў 1958 годзе на МАЗе сабралі першыя ўзоры машын новага пакалення МАЗ-500, але толькі ў 1965 годзе, пасля рэканструкцыі завода, разгарнулася іх серыйная вытворчасць. Базавым варыянтам стаў бартавы 7,5-тонны МАЗ-500 з колавай базай 3850 мм.
У 1970 годзе адбылася мадэрнізацыя 500-га сямейства. Колавая база бартавой мадэлі МАЗ-500А ўзрасла на 100 мм, грузападымальнасць павялічылася да 8 т.
Пакаленне МАЗаў 1977-89 гадоў ўяўляла сабой набор розных пераходных камбінацый з шасі 500-й серыі, і адрознівалася толькі абліцоўваннем кабіны і суцэльнаметалічнай грузавой платформай.
У канцы 70-х распрацована новае — трэццяе пакаленне МАЗ. Першым у серыйнай вытворчасці ў 1978 годзе зэявіўся седлавы цягач МАЗ-6422 (6x4). Пераход на новае пакаленне практычна завяршыўся да 1985 года. Базавымі сталі седлавыя цягачы МАЗ-54322 і МАЗ-64227.
У 1988 годзе пачалося супрацоўніцтва з нямецкай фірмай MAN, чые 360-моцныя рухавікі былі ўпершыню ўстаноўлены на цягачы МАЗ-54326 і МАЗ-64226.
У 1988 годзе на Парыжскім аўтасалоне завод прадставіў вопытны прататып — МАЗ-2000 «Перабудова» даўжынёй 15 метраў з сілавымі агрэгатамі, размешчанымі ўнутры паваротнай каляскі пад высокай абцякальнай кабінай.
14 красавіка 1989 года быў сабраны 1000000 грузавік. Ім стаў цягач МАЗ-6422.
з 1991 года [правіць]
Пераход да эканамічных рэформаў пачатку 90-х гадоў адзначыўся буйнымі эканамічнымі і палітычнымі ўзрушэннямі, які паставіў МАЗ на грань катастрофы. У далейшым МАЗ змог аднавіць сілы, мадэрнізаваць свае папярэднія грузавікі і стварыць новае чацвёртае пакаленне. На іх з'явіліся больш сучасныя агрэгаты, АБС у прывадзе тармазоў, процібуксовачнай сістэма ASR. Нараўне з расійскімі рухавікамі Яраслаўскага і Тутаеўскага маторных заводаў ўсё шырэй сталі выкарыстоўвацца нямецкія маторы MAN, амерыканскія Cummins, англійскія Perkins.
11 сакавіка 1997 года з канвеера сышоў першы двухвосевы седлавы цягач сямейства «5440» чацьвёртага пакалення. Пачатак новаму трохвосеваму пакаленню даў седлавы цягач МАЗ-6430 для 46-тонных аўтацягнікоў.
У 1999 годзе завод прадставіў сярэднетанажны грузавік МАЗ-4370 з дызелем Д-245.9 (136 к.с.) Мінскага маторнага заводу. Яго вытворчасць пачалася ў сакавіку 2000 года.
Прадукцыя [правіць]
Па выніках 2011 агульны аб'ём рэалізацыі склаў 28,8 тыс. адзінак, з якіх 20,2 тыс. адзінак прыпадае на грузавыя аўтамабілі і 2,1 тыс. — пасажырскую тэхніку. У структуры продажаў доля экспарту ў 2011 годзе — 77%. Асноўным замежным рынкам з'яўляецца Расія — на яе прыходзіцца доля паставак да 60%. Па выніках 2011 года МАЗ заняў 10,2% расійскага рынку грузавікоў поўнай масай больш за 8 т[1].
Грузавыя аўтамабілі [правіць]
З канвеера сходзяць аўтамабілі двух сямействаў: сямейства МАЗ-6422(выпускаецца з 1981 года) і сямейства МАЗ-6430(з 1997). Усяго больш за 500 мадэлей і мадыфікацый: седлавыя цягачы, бартавыя аўтамабілі, самазвалы, шасі пад ўстаноўку рознага спецабсталявання, сярэднетанажныя аўтамабілі, лесавозы. На аўтамабілях выкарыстоўваюцца рухавікі: ММЗ, ЯМЗ, Deutz (Дойц), MAN (МАН), Daimler (Даймлер). Прадукцыя адпавядае экалагічным стандартам Еўра-2, Еўра-3, Еўра-4, Еўра-5.
- Сямейства МАЗ-6422:
- Сямейства МАЗ-6430:
- Бартавыя аўтамабілі: МАЗ-5340, МАЗ-5309, МАЗ-6312
- Седлавыя цягачы: МАЗ-5440, МАЗ-6430
- Самазвалы: МАЗ-5550, МАЗ-6501, МАЗ-6516
Аўтобусы [правіць]
15 чэрвеня 1992 г. была падпісана дамоўленасць паміж Мінскім Аўтамабільным Заводам і нямецкай аўтобуснай фірмай Неаплан (Neoplan), на падставе якога МАЗу была перададзена ліцэнзія на вытворчасць гарадскога аўтобуса Neoplan 4014 і турыстычнага лайнера Neoplan 316SHD. Былі перададзены таксама зборачныя прыстасаванні і тэхнічная дакументацыя. Першыя шэсць нізкападлогавых аўтобусаў былі сабраныя з нямецкіх машына-камплектаў ў 1993 года на плошчах Мінскага завода колавых цягачоў[2]. Першая пастаўка аўтобусаў МАЗ у прамыслова значных аб'ёмах адбылася ў 1997 г.
- Гарадскія (1-е пакаленне):
- Гарадскія (2-е пакаленне):
- МАЗ-152, МАЗ-231, МАЗ-241, МАЗ-251, МАЗ-256, МАЗ-171
МАЗ-MAN [правіць]
10 снежня 1997 сумесна з канцэрнам "МАН" ("MAN") створана сумеснае беларуска-нямецкае прадпрыемства ЗАТ "МАЗ-МАН», на якім да 1998 года была наладжана серыйная вытворчасць вялікагрузнай аўтамабільнай тэхнікі на шасі МАЗ з выкарыстаннем кабіны і рухавіка вытворчасці МАН. Адным з прыярытэтных напрамкаў прадпрыемства з'яўляецца выпуск седлавых цягачоў для міжнародных перавозак з колавай формулай 4x2 і 6x4, прыдатных для эксплуатацыі ў Еўропе і адпаведных ўсім еўрапейскім патрабаванням. Асвоены выпуск бартавых грузавікоў, самазвалаў, франтальных пагрузчыкаў. На базе шасі МАЗ-МАН наладжана вытворчасць бетоназмяшальнікаў, палівазапраўных аўтацыстэрнаў і г. д.
Галерэя [правіць]
Спорт [правіць]
У 1987-1992 гг МАЗ удзельнічаў у чэмпіянаце Еўропы па кальцавых гонках на грузавіках[3]. Апошнім выступам кальцавога МАЗа стаў этап чэмпіянату свету ў Францыі, дзе Генадзь Драпкін заняў другое месца. Але па вяртанні дадому каманда была расфармаваная, праект закрыты, машына разукомплектована, а пазней распілавана на металалом.
У 1999-2001 гг каманда "МАЗ-Яравіт" удзельнічае ў чэмпіянаце Еўропы па трак-трыяле. У 2000 годзе экіпаж Пётр Орсік / Зміцер Кніга стаў пераможцам чэмпіянату. У 2001-м экіпаж паўтарыў сваё дасягненне[4].
З 2010 года каманда Мінскага аўтамабільнага завода — «МАЗ-СПОРТаўта» — на аўтамабілях МАЗ-5309RR прымае ўдзел у міжнародных ралі-рэйдах "Шаўковы шлях", "Дакар", "Золата кагана" і інш.

