Мінскі трактарны завод
| РУП "Мінскі трактарны завод" | |
| Тып | |
|---|---|
| Дэвіз кампаніі |
Працай мы славім Беларусь! |
| Год заснавання | |
| Размяшчэнне | |
| Ключавыя фігуры |
Пухавы Аляксандр Аляксеевіч (генеральны дырэктар) |
| Галіна | |
| Прадукцыя |
сельскагаспадарчыя трактары і машыны |
| Колькасць супрацоўнікаў |
больш 20000 |
| Сайт | |
РУП «Мі́нскі тра́ктарны заво́д» (РУП «МТЗ») — беларускі трактарны завод, уваходзіць у дзесятку найбуйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце (8-10% сусветнага рынку колавых трактароў)[1].
Завод быў заснаваны 29 мая 1946 года. За сваю гісторыю завод зрабіў больш як 3 млн. трактароў. У 2009 на ім працавалі амаль 30 тысяч чалавек.
РУП «Мінскі трактарны завод» распрацоўвае і вырабляе колавыя трактары, запасныя часткі, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць (Елабугскі аўтамабільны завод, АТАТ «САРЭКС»), аказвае сервіснае абслугоўванне. Большасць мадэляў трактароў абсталяваныя дызельнымі рухавікамі вытворчасці Мінскага маторнага завода. Больш як палова прадукцыі МТЗ экспартуецца прыкладна ў 60 краін свету.
Змест |
Склад аб’яднання [правіць]
- Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Мінскі трактарны завод»
- Смаргонскі агрэгатны завод
- Бабруйскі завод трактарных дэталяў і агрэгатаў
- Віцебскі завод трактарных запчастак
- Мінскі завод спецінструмента і тэхналагічнай аснасткі
- Мінскі завод шасцярон
- Лепельскі электрамеханічны завод
- Смалявіцкі завод шасцярон
- Гомельскі завод «Гідрапрывад»
- Завод гідраапаратуры ў горадзе Хойнікі
- Нараўлянскі завод гідраапаратуры
- Мазырскі машынабудаўнічы завод
Глядзіце таксама [правіць]
Зноскі
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінскі трактарны завод- Афіцыйны партал РУП «Мінскі трактарны завод»(руск.)