Мінск, камп'ютар
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Мінск | |
|---|---|
| Тып | сямейства савецкіх лічбавых ЭВМ |
| Выпушчаны | 1959 |
| Выпускаўся па | 1975 |
«Мінск» — сямейства савецкіх лічбавых ЭВМ, прызначаных дзеля ўжывання ў вышэйшай адукацыі і навуцы.
Распрацоўваліся і вырабляліся, як адпавядае з назвы, у г.Мінск, з 1959 па 1975 гг. Вытворчасць вялася на Мінскім заводзе ЭВМ "им. Орджоникидзе". Таксама быў наладжаны выпуск у гарадах Гомель і Брэст.
Канструктарскае бюро (СКБ) і завод былі створаны адначасова (у канцы 50-х гг.) і працавалі побач — гэтым тлумачыцца і якасць машын, і рэкордна кароткі тэрмін іх запуску ў вытворчасць.
Змест |
Мадэлі і мадыфікацыі [правіць]
Мінск-1 [правіць]
- На лямпавай выснове. Сістэма каманд — двухадрасная. Даўжыня слова — 31 біт. АЗП на ферытавых сардэчніках, аб'ёмам 1024 слова. Хуткадзейнасць — 3000 ап/с. Выраблялася з 1960 года, да канца 1964 года, усяго выраблена 220 машын. Галоўны канструктар — Г. П. Лапата.
- «Мінск-11», «Мінск-12», «Мінск-14», «Мінск-16»
- Спецыялізаваныя мадыфікацыі «Мінск-1». Вытворана машын: «Мінск-11» — 11, «Мінск-12» — 5, «Мінск-14» — 36, «Мінск-16» — 1 машына.
Мінск-2 [правіць]
- Транзістарная і дыёдна-трансфарматарная патэнцыйна-імпульсная логіка. Галоўны канструктар — В. У. Пржыялкоўскі. Сістэма каманд — двухадрасная, 100 каманд. Даўжыня слова — 37 разрадаў. У машынным слове змяшчаўся знак ліку і 12 васмярковых ці 9 дзесятковых разрадаў, альбо лік з плаваючай коскай, альбо 6 літара-лічбавых сімвалаў у тэлеграфным кодзе МТК-2. Канструкцыя збудавана на выснове зменных модуляў (ячэек) на транзістарах П-16А, усяго ўжывалася 7500 транзістараў і 18000 дыёдаў на 1286 ячэйках. Тактавая частата — 250 кГц. Займаемая плошча поўнага камплекта абсталявання — 40 кв.м. Спажываная магутнасць — не болей за 4 кВт. Выраблялася з 1963 года, да канца 1964 года, усяго выраблена 118 машын, не ўлічваючы мадыфікацыі.
- «Мінск-22», «Мінск-22М»
- Мадыфікацыя «Мінск-2». Пашыраны магчымасці па далучэнні знешніх прылад. Усяго было выраблена 734 машыны.
- «Мінск-23»
- Мадыфікацыя «Мінск-2». Выраблена 28 машын. Галоўны канструктар — У. В. Пржыялкоўскі. Некаторыя ідэі распрацоўкі былі ўзяты ад IBM 1401. Прызначаліся для апрацоўкі дадзеных, планава-эканамічных задач, апрацоўкі статыстыкі.
Мінск-32 [правіць]
- Выраблялася з 1968 года па 1975 год. Усяго было выраблена каля 3000 машын. Самая масавая ЭВМ другога пакалення ў СССР. Галоўны канструктар — В. У. Пржыялкоўскі.
Літаратура і публікацыі [правіць]
- Пржиялковский В. В. Конструкция и эксплуатационные характеристики вычислительной машины «Минск-2». М., Статистика, 1964.
- Марголин М. С., Надененко В. К., Смирнов Г. Д. Электронная вычислительная машина «Минск-22». Минск, Высшая школа, 1967.
- Марголин М. C., Скоромник М. Г., Столяров Г. К., Чупригина Л. Г. Принципы работы ЭВМ «Минск-22». М., Статистика, 1970.
- Пржиялковский В. В., Смирнов Г. Д., Пыхтин В. Я. Электронная вычислительная машина «Минск-32». М., Статистика, 1972.
Спасылкі [правіць]
- Наталья Дубова Минский феномен (руск.) // Computerworld Россия. — 1999. — № 46 от 13/12/1999.
- Семейство “Минск” (руск.) . История отечественной вычислительной техники. Универсальные ЭВМ. Виртуальный компьютерный музей. Праверана 5 жніўня 2009.
- Фотография Минск-2 из фотоархива РИАН
| Гэта пачатак артыкула пра камп'ютарную тэхніку. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
