Міні-спадніца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Жанчына ў міні-спадніцы, 2012 год

Міні-спадніца — кароткая спадніца, звычайна вышэй каленаў больш чым на 10 см.

Гістарычныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычна ў большасці культур старажытнасці і Сярэднявечча ў жанчын былі распаўсюджаныя доўгія, да шчыкалатак сукенкі ці спадніцы, а кароткія спадніцы маглі насіць танцоркі, цыркачкі ці жанчыны іншых «легкадумных» прафесій, але былі і выключэнні. Так, у міні-спадніцу была апранутая дзяўчына з Эгтведа, знойдзеная ў старажытнагерманскім пахаванні 14 ст. да н. э.

Паходжанне[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што міні-спадніца створана англійскім мадэльерам-дызайнерам Мэры Куант ў 1960-х гадах. Часам з'яўленне міні-спадніцы звязваюць з імем французскага мадэльера Андрэ Курэжа (André Courrèges). Вядома таксама, што ў 1956 годзе касцюмер фільма «Забароненая планета» зрабіла некалькі міні-спадніц для актрысы Эн Фрэнсіс.