Мірак Топаланек

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мірак Топаланек
чэшск.: Mirek Topolánek
прэм’ер-міністр Чэхіі
16 жніўня 2006 — 8 мая 2009
Папярэднік Іржы Параўбек
Пераемнік Ян Фішэр
член Сената Чэхіі[d]
23 лістапада 1996 — 23 лістапада 1998
Пераемнік Мірак Топаланек
член Сената Чэхіі[d]
21 лістапада 1998 — 21 лістапада 2004
Папярэднік Мірак Топаланек
Пераемнік Liana Janáčková[d]
дэпутат Палаты дэпутатаў Парламента Чэшскай Рэспублікі[d]
3 чэрвеня 2006 — 15 верасня 2009
партыйны лідар[d] (Грамадзянская дэмакратычная партыя[d])
15 снежня 2002 — 13 красавіка 2010
Папярэднік Вацлаў Клаўс
Пераемнік Петр Нечас
district representative in Czechia[d] (Poruba[d])
24 лістапада 1990 — 24 лістапада 1994

Нараджэнне 15 мая 1956(1956-05-15)[1][2][…] (67 гадоў)
Жонка Lucie Talmanová[d][4]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[5]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, інжынер, педагог
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мірак Топаланек (чэшск.: Mirek Topolánek; нар. 15 мая 1956, Усецін) — прэм’ер-міністр Чэхіі (жнівень 2006 — 24 сакавіка 2009). З 2002 да 2010 года — старшыня правацэнтрысцкай Грамадзянска-дэмакратычнай партыі (член ГДП з 1994), змяніў на гэтай пасадзе Вацлава Клауса.

У 1996—2004 гадах — сенатар ад Остравы, у 2002—2004 — намеснік старшыні Сената. У 2006 годзе быў абраны членам Палаты дэпутатаў і ва ўмовах, калі левыя і правыя партыі атрымалі ў палаце дэпутатаў па 100 месцаў, сфармаваў аднапартыйны ўрад сваёй партыі і незалежных міністраў, змяніўшы на пасадзе прэм’ер-міністра Іржы Параўбека. Яго кабінету не ўдалося атрымаць ухваленне ў Палаце, і Топаланек узначальваў часовы пераходны ўрад да студзеня 2007 года, калі ён змог атрымаць ухваленне для новага ўрада з удзелам Партыі зялёных і Хрысціянскага і Дэмакратычнага саюза — Чэшскай народнай партыі.

24 сакавіка 2009 года Ніжняя палата чэшскага парламента вынесла вотум недаверу ўраду прэм’ер-міністра Мірака Топаланека[6]. М. Топаланек заявіў, што пакіне сваю пасаду, выканаўшы рашэнне дэпутатаў. У адпаведнасці з чэшскай канстытуцыяй 26 сакавіка 2009 года Топаланек падаў прэзідэнту краіны Вацлаву Клаусу афіцыйнае прашэнне аб адстаўцы[7].

Напачатку чэрвеня 2009 года Топаланек быў вымушаны абараняць сваю рэпутацыю ў сувязі з непрыстойнымі фатаграфіямі, апублікаванымі ў друку. Фатаграфіі голага мужчыны, падобнага на Топаланека, былі зроблены ў рэзідэнцыі італьянскага прэм’ер-міністра Сільвіа Берлусконі[8].

Зноскі

  1. Mirek Topolánek // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Aktuálně.cz — 2005. Праверана 7 мая 2020.
  5. Aktuálně.cz — 2005. Праверана 23 красавіка 2020.
  6. Парламент Чэхіі вынес вотум недаверу Прэм’еру
  7. Прэм’ер-Міністр Чэхіі падаў у адстаўку
  8. Topolanek admite que es el de las fotos de Berlusconi pero dice que es un 'montaje' (ісп.)