Мірдза Эдуардаўна Абала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мірдза Эдуардаўна Абала
лат.: Mirdza Ābola
Дата нараджэння 23 лютага 1923(1923-02-23)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 лютага 2007(2007-02-24) (84 гады)
Грамадзянства
Муж Ojārs Ābols[d]
Род дзейнасці літаратуразнаўца
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Мі́рдза Эдуа́рдаўна А́бала (лат.: Mirdza Ābola; 23 лютага 1923, воласць Світэнэ, Латвія — 24 лютага 2007) — латышскі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (1956).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1949 годзе Латвійскі ўніверсітэт.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследчыца творчасці Я. Судрабкална, беларуска-латышскія гістарычных і літаратурных сувязей (кніга «Дружба, умацаваная ў вяках», з Д. Вікснай, 1977). Была знаёма з П. Броўкам, П. Глебкам, У. Караткевічам, А. Мальдзісам, С. Панізнікам. Прымала ўдзел у складанні навуковага збору твораў Я. Райніса (т. 1—3, 5—7, 17; варыянтаў 1—3). Аўтар прац «Райніс і беларусы» (1975), «Ян Судрабкалн і беларусы» (1977). Складальнік латышска-беларускага і беларуска-латышскага слоўніка. На латышскую мову пераклала зборнік прозы У. Караткевіча «Чазенія» (1976), шэраг апавяданняў Я. Коласа і інш. Прэзідэнт Латышскай асацыяцыі беларусістаў (з 1991).

Дзяржаўная прэмія Латвіі (1986). Узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2001).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]