Місюрка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Місюрка

Місюрка (араб. Муsуr‎‎ — Егіпет) — тып шлема. Узнік у Заходняй Азіі каля XIV ст., пазней трапіў на Каўказ, на Русь, у Польшчу і ў іншыя краіны. Выйшаў з ужытку на Русі ў XVII ст., Рэчы Паспалітай у XVIII ст., на Каўказе і ў некаторых краінах Азіі ўжываўся да XIX ст.

Канструкцыйная адметнасць тыпу — плоскі або трохі пукаты звон, выкананы з круглай у плане пласціны. Да яе прымацоўвалася кругавая барміца. Місюрка абараняла даволі дрэнна, у асноўным ад рэжучых удараў, і таму часам камбінавалася з іншым засцерагальным ўзбраеннем.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Висковатов А. В., «Историческое описание одежды и вооружения российских войск», ч. 1.