Міс Зямля

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

«Міс Зямля» — адзін з трох самых прэстыжных конкурсаў прыгажосці ў свеце нараўне з «Міс Свету» і «Міс Сусвет». Колькасць удзельніц конкурсу лічыцца рэкордным сярод усіх конкурсаў прыгажосці першага ўзроўня. Апошнія 6 гадоў конкурс праводзіўся на Філіпінах.

  • Міс Зямля-2001 Катарына Свэнсан з Даніі. У ліку іншых пераможцаў Міс Бразілія Сімон Рэгіс, Маргарыта Краўцова з Казахстана і Даніэля Стукан з Бразіліі.
  • Міс Зямля-2002 Джэйла Глававіч была вызваленая ад абавязкаў і яе карону перадалі першай-віцэ Міс з Кеніі Віні Омвакме, у лік пераможцаў увайшлі Сладзьяна Базавіч з Югаславіі, Юліяна Патрыцыя Драсоў з Грэцыі, Нашла Сафія Абад з Чылі.
  • Міс Зямля-2003 Данья Прынсэ з Гандурасу. У лік пераможцаў увайшлі Прысціла Зандона з Бразіліі, Віда Самадзаі з Аўганістану, Марыянэла Зэлендон з Коста Рыкі, Дыяна Старкова з Украіны, Марта Матыясік з Польшчы.
  • Міс Зямля-2004 Прысцыла Мэйрэліс з Бразіліі. У лік пераможцаў увайшлі Мюрыэль Клемэнін з Мартынікі, Стэфані Лезаж з Таіці, Яніна Ганзалез з Парагваю.
  • Міс Зямля-2005 Аляксандра Браўн з Венесуэлы, у ліку іншых пераможцаў Катаржына Бровіч з Польшчы, Жавана Мар'янавіч з Сербіі.
  • Міс Зямля-2006 Іль Эрнандэз з Чылі, сярод іншых пераможцаў Амрута Паткі з Індыі, Кацярына Унталан з Філіпінаў і Марыяна Пуглія з Венесуэлы.
  • Міс Зямля-2007 Джэсыка Трыска з Канады, у ліку іншых пераможцаў Пужэ Чыгапэкар з Індыі і Сільвана Сантаэла з Венесуэлы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]