Міс Сусвет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Міс Сусвет — міжнародны конкурс прыгажосці, які праводзіцца штогод. Самы прэстыжны конкурс прыгажосці ў свеце.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля перамогі ў конкурсе Міс Амерыка 1951 года Іяланда Бетбезэ адмовілася пазаваць у купальніках Catalina, якія вырабляліся кампаніяй Pacific Mills, якая была буйным фундатарам конкурсу. Тады ў 1952 годзе Pacific Mills выйшла з удзелу ў Міс Амерыка і заснавала альтэрнатыўны амерыканскі конкурс Міс ЗША і міжнародны конкурс Міс Сусвет. Першы конкурс быў праведзены ў Лонг-Біч і на ім перамагла Армі Куусела з Фінляндыі.

Конкурс быў упершыню паказаны па тэлебачанні ў 1955 годзе. Да 1971 года конкурс праводзіўся ў ЗША, але з 1972 ён кожны год праводзіцца ў новай краіне.

Пасля конкурс стаў часткай кампаніі Kayser-Roth, а затым Gulf and Western Industries. У 1996 годзе правы на правядзенне конкурсу былі набытыя Дональдам Трампам. Геаграфія краін-удзельніц працягвае пашырацца. У апошнія гады да яго далучыліся Кітай (2002), Албанія (2002), В’етнам (2004), Грузія (2004), Эфіопія (2004), Латвія (2005), Казахстан (2006) і Танзанія (2007).

У 2002 годзе яго пераможцай стала Міс Расіі Аксана Фёдарава. Аднак яна страціла тытул пасля таго, як не змагла выканаць усе звязаныя з ім абавязкі. У 2005 годзе перамагла Наталля Глебава, Міс Канада, якая нарадзілася ў Расіі, Туапсэ.

Конкурс сёння[правіць | правіць зыходнік]

Адбор удзельніц[правіць | правіць зыходнік]

Удзельніцы конкурсу Міс Сусвет як правіла адбіраюцца на нацыянальных конкурсах прыгажосці краін-удзельніц. Аднак гэта не заўсёды так. Удзельніца конкурсу 2004 года ад Аўстраліі Джэніфер Хоўкінс была проста адабраная мадэльным агенцтвам, а нацыянальны аўстралійскі конкурс не праводзіўся, бо лічыўся састарэлым. Мінімальны ўзрост удзельніцы Міс Сусвет павінен быць 18 гадоў.

Асноўны конкурс[правіць | правіць зыходнік]

Цяпер асноўны конкурс праводзіцца на працягу двух тыдняў у маі-чэрвені чарговага года. У 1970—1990-х конкурс працягваўся месяц, але цяпер яго працягласць была скарочана.

Месцы ўдзельніц вызначаюцца галасаваннем суддзяў. Пераможца атрымлівае кантракт тэрмінам на адзін год, на працягу якога ездзіць па свеце з рэкламнымі мэтамі.

Пераможцы конкурсу[правіць | правіць зыходнік]

Year Міс Сусвет Нацыянальны тытул Краіна Месца правядзення конкурсу
2018 Бангкок
2017
2016
2015
2014
2013
2012
2011
2010
2009
2008 Сцяг Венесуэлы Даяна Мендоза Miss Venesuela Universe Венесуэла Нячанг, В’етнам
2007 Сцяг Японіі Рыё Моры Miss Universe Japan Японія Мехіка
2006 Сцяг Пуэрта-Рыка Зулейка Рывера Miss Puerto Rico Universe Пуэрта-Рыка Лос-Анджэлес
2005 Сцяг Канады Наталля Глебава Miss Universe Canada Канада Бангкок
2004 Сцяг Аўстраліі Джэніфер Хоўкінс Miss Universe Australia Аўстралія Кіта
2003 Сцяг Дамініканскай Рэспублікі Амелія Вега Miss Republica Dominicana Universo Дамініканская Рэспубліка Панама
2002 Сцяг Расіі Аксана Фёдарава (адмовілася ад кароны) Міс Расія Расія Сан-Хуан, Пуэрта-Рыка
Сцяг Панамы Хусцін Пасек Senorita Panama-Universo Панама
2001 Сцяг Пуэрта-Рыка Дэніс Кіньёнес Miss Puerto Rico Universe Пуэрта-Рыка Баямон, Пуэрта-Рыка
2000 Сцяг Індыі Лара Дута Femina Miss India Universe Індыя Нікасія
1999 Сцяг Батсваны Мпуле Квелагобэ Miss Universe Botswana Батсвана Чагуарамас, Трынідад і Табага
1998 Сцяг Трынідада і Табага Вендзі Фітцвільям Miss Trinidad & Tobago-Universe Трынідад і Табага Ганалулу
1997 Сцяг Аўстраліі Кэры Эн Уэльс - Аўстралія Пуэрта-Рыка
1972 Сцяг ЗША Брук Махеалані Лі Міс ЗША ЗША -
1960 Сцяг ЗША Лінда Бемент - ЗША -
1959 Сцяг Японіі Акіка Кажыма - Японія -
1958 Сцяг Калумбіі Лус Марына Сулуага - Калумбія -
1957 Сцяг Перу Глэдзіс Зендэр Міс Перу Перу -
1956 Сцяг ЗША Кэрал Морыс - ЗША -
1955 Сцяг Швецыі Хілеві Ромбін - Швецыя -
1954 Сцяг ЗША Мірыям Сцівенсан Міс ЗША ЗША -
1953 Сцяг Францыі Крысціян Мартэл - Францыя -
1952 Сцяг Фінляндыі Армі Куусела - Фінляндыя -

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]