Мітра, аблачэнне

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Мі́тра (стар.-грэч.: μίτρα — павязка для галавы) — галаўны ўбор, які ўва многіх хрысціянскіх Цэрквах ёсць часткаю аблачэння біскупаў і архімандрытаў.

У Рымска-Каталіцкай Царкве[правіць | правіць зыходнік]

Мітра — літургічны галаўны ўбор вышэйшага духавенства, знак духоўнай і пастарскай улады епіскапа. Сучасная мітра ў лацінскім абрадзе складаецца з дзвюх высокіх палавін (з лабавой і патылічнай частак) з завяршэннем кананічнай формы і прымацаваных ззаду лент, якія сімвалізуюць Стары і Новы Запаветы. Правам на нашэнне мітры валодае Папа Рымскі, кардыналы, біскупы, а таксама ў якасці асобнай прывілеі — абаты. Хрысціянская мітра мае ўсходні прататып: у іўдзейскіх першасвятароў мітра — галаўная павязка з вузлом і доўгімі канцамі ззаду, з залатой пласцінкай спераду. У хрысціянскай практыцы мітра сцвердзілася як элемент біскупскага аблачэння, сімвал улады вышэйшага духавенства. Папы Рымскія выкарыстоўвалі мітру пры правядзенні Літургіі з X ст.

Першае дакладнае сведчанне аб дарэнні мітры адносіцца да 1049 г., калі Папа Леў IX уручыў яе біскупу Трыера Эберхарду. Першае вядомае дарэнне мітры абату адносіцца да 1063 г. Паступова яе ўжыванне пашыралася, і ў 2-й палове XII ст. мітра стала абавязковым элементам аблачэння епіскапаў незалежна ад дазволу Папы. Часам мітра ўручалася і прадстаўнікам свецкай улады. Так, Папа Мікалай II падараваў мітру герцагу Багеміі, а Папа Луцый IIкаралю Сіцыліі. З цягам часу выгляд мітры мяняўся. Напрыклад, у VI ст. мітру сталі ўпрыгожваць вышыўкай. Для ўпрыгожання сталі прымяняць жэмчуг і каштоўныя камяні. Мітра не суадносіцца з колерамі літургічнага адзення. Па ходу літургічнай рэформы, якая ажыццяўлялася пасля II Ватыканскага Сабору, у богаслужэнні захавалася выкарыстанне 2-х тыпаў мітры: простай (белай у епіскапаў і кардыналаў) і ўпрыгожанай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Завальнюк У.М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.