Мітрыдат V Эвергет

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Мітрыдат V Эвергет (грэч.: Mιθριδάτης Eυεργέτης) — сёмы цар Понта, які кіраваў у 150 — 121 да н.э.. Верагодна, з'яўляўся сынам Фарнака I і пляменнікам Мітрыдата IV Філапатра [1].

Ён працягнуў палітыку супрацоўніцтва з рымлянамі, распачатую яго папярэднікам. Ён падтрымаў іх некалькімі караблямі і невялікімі дапаможнымі сіламі падчас Трэцяй Пунічнай вайны.[2], а таксама аказаў сур'ёзную дапамогу ў пазнейшай вайне супраць Арыстоніка Пергамскага (131 — 129 да н.э.).

За сваю службу быў узнагароджаны рымскім консулам правінцыяй Фрыгія. Мітрыдату таксама ўдалося павялічыць сілу свайго царства, выдаўшы дачку Лаадыку за цара Кападокіі Арыярата VI Эпіфана. Ён быў забіты ў Сінопе ў выніку прыдворнай змовы, у якой, верагодна, бралі ўдзел і члены яго сям'і.[3]

Зноскі

  1. Юстын, Эпітама сачынення Пампея Трога «Гісторыя Філіпа».
  2. Апіян. Мітрыдатавы войны. 10.
  3. Страбон, Геаграфія

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]