Міхайла Цакіч
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
27 мая 1990[1] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Сербія | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | няма | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхайла Цакіч (сербск.: Mihajlo Cakić / Михаjло Цакић, нар. 27 мая 1990) — сербскі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Пачынаў кар’еру ў Сербіі, гуляў за клубы «Земун» і «Чукарычкі». У 2011 годзе трапіў у луганскую «Зару», але не змог замацавацца ў яе складзе.
У жніўні 2012 года быў аддадзены ў паўгадовую арэнду мазырскай «Славіі», а ў лютым 2013 года арэнда была падоўжана на ўвесь сезон 2013[2]. У «Славіі» звычайна выхадзіў у асноўным складзе, часам выкарыстоўваўся на пазіцыі абаронцы.
Па выніках сезона 2013 «Славія» страціла месца ў Вышэйшай лізе, а Цакіч вярнуўся ў склад «Зары»[3]. Улетку 2014 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком ОФК, а ў лютым 2015 года перабраўся ў малдаўскі «Ціраспаль»[4]. Па заканчэнні сезона 2014/15 «Ціраспаль» быў расфарміраваны, і Цакіч стаў іграком іншага ціраспальскага клуба — «Шэрыфа». Пакінуў «Шэрыф» у снежні 2015 года, пасля чаго заставаўся без клуба. У жніўні 2016 года вярнуўся ў «Земун». У пачатку 2017 года стаў іграком «Сінджаліча».
У студзені 2019 года перайшоў у таджыкскі «Істыклол», за які гуляў у асноўным у Кубку АФК. У жніўні таго ж года вярнуўся ў «Сінджаліч», дзе гуляў да лета 2020 года.
Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Выступаў за юнацкую зборную Сербіі, за якую гуляў на чэмпіянаце Еўропы 2009 ва Украіне.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Mihajlo Cakic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Цакич арендован "Славией"
- ↑ Вернидуб: о новичках и тех, кто покидает Зарю
- ↑ Ильющенков перешел в ФК Тирасполь
- Нарадзіліся 27 мая
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Лескавацы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Сербіі
- Ігракі ФК Сінджаліч Бялград
- Ігракі ФК Істыклол Душанбэ
- Ігракі ФК Земун
- Ігракі ФК Шэрыф Ціраспаль
- Ігракі ФК Ціраспаль
- Ігракі ФК ОФК
- Ігракі ФК Славія Мазыр
- Ігракі ФК Зара Луганск
- Ігракі ФК Чукарычкі