Міхай Полак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міхай Полак. 1820

Мі́хай Полак (венг.: Pollack Mihály; 30 жніўня 1773, Вена — 5 студзеня 1855, Пешт) — аўстра-венгерскі архітэктар, прадстаўнік класіцызму.

Першыя ўрокі ў архітэктуры атрымаў ад свайго бацькі, таксама архітэктара. Вучыўся ў венскай Акадэміі мастацтваў. У 1794 годзе пераехаў у Мілан да свайго зводнага брата Леапольда Полака, дзе ўдзельнічаў у працы над Міланскім саборам. У 1798 годзе пераехаў у Пешт для працы над праектам лютэранскай царквы.

З 1808 года Міхай Полак уваходзіў у архітэктурны камітэт Пешта і тым самым адыграў велізарную ролю ў афармленні горада. У Пешце Полак будаваў жылыя дамы і палацы ў стылі позняй готыкі з элементамі класіцызму. Па праекце Полака ў Будапешце пабудаваны будынкі Венгерскага нацыянальнага музея, палаца Шандара ў Будзе і былой ваеннай акадэміі Людовікі. Імя Міхая Полака носіць адна з плошчаў венгерскай сталіцы ў Пешце непадалёк ад Венгерскага нацыянальнага музея.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]