Міхалон Літвін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхалон Літвін
Дзейнасць мемуарыст, этнолаг, дыпламат
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітык, пісьменнік і гісторык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Пра норавы татар, літвінаў і маскавітаў». Базель, 1615

Міхалон Літвін (лац.: Michalon Lituanus), магчымае сапраўднае імя Венцлаў Мікалаевіч або Міхайла Цішкевіч — аўтар трактату «Пра норавы татар, літвінаў і маскавітаў» (De moribus tartarorum, lituanorum et moscorum), які быў напісаны перад 1550, а выйшаў у свет у 1615.

М. Літвін абгрунтоўваў паходжанне літоўскай арыстакратыі ад Юлія Цэзара, які, быццам, захапіў Літву і зрабіў яе правінцыяй Рыму (легенда аб Палемоне). У доказ Літвін прыводзіў падабенства лацінскай і літоўскай моў. Аўтар абураўся жорсткім стаўленнем шляхты да сялян і «чэлядзі нявольнай», крытыкаваў тагачасныя законы, паводле якіх сяляне і дробная шляхта не мелі права распараджацца сваёй маёмасцю без згоды пана, крытыкуе шляхту, якая бавіла час у корчмах, замест таго, каб бараніць дзяржаву ад крымскіх татараў: «Сяляне, закінуўшы працу на зямлі, збіраюцца ў корчмах. Там дні і ночы яны гуляюць, а мядзведзі ручныя выпівохам на пацеху пад гукі дудаў танцуюць.»[1]

Зноскі

  1. Rusticiomissiagriocolatione, in cauponasconueniunt. Vbi dies&noctespergrecantur, vrsisetiam arte cicurasis, vtpotantessuadelectentadcantumvtricularijsaltatione. [15, c. 16-17]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7. — С. 53.