Міхал Вішнявецкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Міхал Карыбут Вішнявецкі. Карціна Даніэля Шульца

Міхал КАРЫБУТ-ВІШНЯВЕЦКІ (польск.: Michał Korybut Wiśniowiecki; 31 ліпеня 1640 — 10 лістапада 1673) — кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1669-1673).

Прадстаўнік магнацкага роду Вішнявецкіх гербу Карыбут, сын Іераміі Вішнявецкага і Грызельды з Замойскіх. Абраны на сталец 19 чэрвеня пасля адрачэння Яна Казіміра. На абранне Міхала аказаў уплыў аўтарытэт яго бацькі, на той час ужо нябожчыка. Кароткае валадаранне Міхала Вішнявецкага было не ўдалым для Рэчы Паспалітай, якая прайграла вайну з Асманскай імперыяй, саступіла ёй Падолле з Камянцом-Падольскім. Памёр ва Львове.


У Сеціве[правіць]