Міхал Геранім Радзівіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міхал Геранім Радзівіл
Міхал Геранім Радзівіл
Міхал Геранім Радзівіл
POL COA Radziwiłł.svg
Герб «Трубы»
 
Нараджэнне: 10 кастрычніка 1744(1744-10-10)
Смерць: 28 сакавіка 1831(1831-03-28) (86 гадоў)
Род: Радзівілы
Бацька: Марцін Мікалай Радзівіл
Маці: Марта з Трамбіцкіх
Жонка: Алена з Пшаздзецкіх
Дзеці: Антоній Генрых і Міхаіл Гедыон

Міхал Геранім Радзівіл (17441831) — кашталян віленскі (17751790), пасля апошні віленскі ваявода1790), паходзіў з роду Радзівілаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сын Марціна Мікалая Радзівіла і Марты Трэмбіцкай. Брат Юзафа Мікалая Радзівіла. Выхоўваўся ў доме апекуна — Міхала Казіміра Радзівіла «Рыбанькі», дзе атрымаў грунтоўную хатнюю адукацыю, у тым ліку музычную[1]. Навучаўся ў Львове, Нясвіжы.

Абіраўся паслом на сойм 1773, член Пастаяннай Рады ў 17801783 і 17931794, член Адукацыйнай камісіі з 1783 (старшыня ў 1793).

У 1792 далучыўся да Таргавіцкай канфедэрацыі. Падчас паўстання Т. Касцюшкі знаходзіўся ў Пецярбургу, не супрацьдзейнічаў наданню сваімі ўраднікамі дапамогі паўстанцаў, выстаўленню рэкрутаў. Потым адыйшоў ад палітычнай дзейнасці.

Уступіў у шлюб з Аленай Пшаздзецкай, вядомай па рамане з каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім. Аселі ў Небарове, што ў Польшчы. Уладальнік велізарнага стану, уславіўся як добры гаспадар. У Небарове сабраў калекцыю твораў мастацтва.

Меў пяць сыноў, у тым ліку, Антонія Генрыха Радзівіла і Міхаіла Гедыона Радзівіла, а таксама тры дочкі.

Памёр у Варшаве ў веку 87 гадоў. Пахаваны ў Небарове.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Віктар Скорабагатаў, Наталля Собалева. Гётэ, Радзівіл, «Фаўст»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]