Міхаіл Міхайлавіч Друцкі-Сакалінскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Друцкі-Сакалінскі
Герб «Друцк»
Герб «Друцк»
Ваявода смаленскі
1621
Папярэднік Андрэй Паўлавіч Сапега
Пераемнік Ян Корсак
9-ы Ваявода полацкі
1613 — 1621
Папярэднік Андрэй Паўлавіч Сапега
Пераемнік Януш Кішка
7-ы Кашталян віцебскі
1605 — 1613
Папярэднік Андрэй Іванавіч Сапега
Пераемнік Аляксандр Дажбог Сапега

Нараджэнне каля 1550
Смерць 1621(1621)
Род Друцкія-Сакалінскія
Бацька Міхаіл Васілевіч Друцкі-Сакалінскі
Маці Ганна Рагоза
Жонка 1) Рэгіна Корсак
2) Ганна П'яноўская
Дзеці Крыштаф Міхал, Крысціна, Аляксандр, Філон, Багдан, Стэфан
Веравызнанне кальвінізм і каталіцтва
Званне ротмістр

Міхаіл Міхайлавіч Друцкі-Сакалінскі (каля 1550 — 1621) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Сакалінскіх герба «Друцк». Сын Міхаіла Васілевіча Друцкага-Сакалінскага.

Ротмістр ВКЛ, маршалак аршанскі ў 15911605, кашталян віцебскі ў 16051613, ваявода полацкі з 1613. Перад самай смерцю быў прызначаны смаленскім ваяводам.

У 1597 атрымаў у леннае валоданне Азярышчанскае староства. Быў спачатку кальвіністам, у канцы жыцця прыняў каталіцтва.

Яго сын Крыштаф Міхал стаў полацкім кашталянам, дачка Крысціна выйшла за вялікага гетмана Януша Кішку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]