Міхал Кезгайлавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Міхал КЕЗГАЙЛАВІЧ (? — 1476) — літоўскі баярын, сын Кезгайлы. Ваявода віленскі (з 1458/1459), вялікі канцлер літоўскі (з 1446). Паплечнік вял.кн. літоўскага Казіміра Ягелончыка.

Вышэйшыя ўрады ваяводы віленскага і канцлера заняў па Яне Гаштаўце. Разам з братамі атрымаў ад вял.кн. Казіміра частку Лукомльскага княства (Халопенічы, Багданава, Латыголічы), Ракаў, Налібакі і Дзераўну на Меншчыне, Мсцібогаў каля Ваўкавыска і інш.[1]

Фундатар Кезгайлаўскай капліцы ў Віленскай кафедры.

Зноскі

  1. Насевіч В. Л. …

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Насевіч В. Л. Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 ст. — Мн.: БелЭН, 1993.