Міхал Ковач

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міхал Ковач

Міхал Ковач (славацк.: Michal Kováč; 5 жніўня 1930, Любіша, Чэхаславакія) — славацкі палітык, першы прэзідэнт Славакіі з 2 сакавіка 1993 года да 2 сакавіка 1998.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Міхал Ковач скончыў Браціслаўскі універсітэт эканомікі і працаваў у Дзяржаўным Чэхаславацкім банку і іншых банках, у 1960-я гады - у Лондане і на Кубе. Падчас і пасля аксамітнай рэвалюцыі з 12 снежня 1989 г. да 17 мая 1991 быў міністрам фінансаў Славацкай рэспублікі. У пачатку 1991 ён зрабіўся адным з заснавальнікаў і віцэ-старшынёй партыі Рух за дэмакратычную Славакію. Яшчэ ў 1990 будучы абраны дэпутатам Федэральнай асамблеі Чэхаславакіі, ён 25 чэрвеня 1992 зрабіўся яе старшынёй і сыграў важную ролю ў роспуску Чэхаславакіі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.372