Міхал Леан Абуховіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Леан Абуховіч
Герб «Ясеньчык»
Герб «Ясеньчык»
3-і стражнік вялікі літоўскі
8 лютага 1668 — 22 кастрычніка 1668
Папярэднік Уладзіслаў Юрый Халецкі
Пераемнік Баніфацый Тэафіл Пац

Нараджэнне каля 1630[1]
Смерць 22 кастрычніка 1668(1668-10-22)[2]
Месца пахавання
Род Абуховічы
Бацька Піліп Абуховіч
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат, пісьменнік
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера армія[3]
Ваенная служба
Званне ротмістр, палкоўнік войска ВКЛ

Міхал Леў Абуховіч (каля 1630 — 22 кастрычніка 1668) — вялікалітоўскі дыпламат, пісьменнік-мемуарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Абуховічаў герба «Абуховіч». Сын Піліпа Казіміра Абуховіча.

Падкаморы мазырскі прыкладна з 1662 года і новагародскі з 1665 года, стражнік вялікі літоўскі у 1668 годзе; стараста гожаўскі, цырынскі і пераломскі; пасол на соймы 1664—1665 і 1665 гадоў. У 1645 годзе вучыўся ў Віленскай акадэміі. Пасля пакаёвы дваранін караля Яна II Казіміра Вазы. Дыпламатычны ганец у Маскву ў 1650 годзе і двойчы ў 1653 годзе. У 1651 годзе суправаджаў караля ў Берасцечкаўскай выправе, у 1656 годзе ўдзельнічаў у баях са шведамі за Варшаву, у ходзе якіх пасля смерці бацькі стаў камандзірам яго палка. У 1660 годзе ваяваў на Берасцейшчыне з атрадамі маскоўскага ваяводы І. А. Хаванскага. Быў узяты ў палон і адпраўлены ў Маскву, у 1662 годзе абменены ў Смаленску на маскоўскіх военачальнікаў. У 1664 годзе ўдзельнічаў са сваім палком у выправе на Северскую зямлю. Валодаў маёнткамі ў Смаленскім ваяводстве, Ятрай у Новагародскім ваяводстве, Буховічамі ў Кобрынскай эканоміі, Суражам, Казянамі і Тарапчанамі ў Віцебскім ваяводстве, Ясудавам і Свяцкам у Гарадзенскім павеце.

Пахаваны ў Новагародскім касцёле езуітаў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пакінуў 2 сціслыя дыярыушы: за 1660—1662 гады (пра знаходжанне ў Маскве) і за 1663—1665 гады. Дыярыушы, якія, апроч фактаў жыцця і палітычнай гісторыі, змяшчаюць замалёўкі побыту — з’яўляюцца каштоўнай гістарычнай крыніцай.

Зноскі

  1. Czech National Name Authority Database as Linked Data, Báze národních jmenných autorit v podobě propojených dat Праверана 30 красавіка 2021.
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 322.
  3. а б Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]