Міхал Сервацы Вішнявецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Сервацы Вішнявецкі
Партрэт Міхала Сервацы Вішнявецкага, XVIII стагоддзе
Партрэт Міхала Сервацы Вішнявецкага, XVIII стагоддзе
Герб «Карыбут»
Герб «Карыбут»
польны гетман літоўскі
1707 — 1709
Папярэднік Рыгор Антоні Агінскі
Пераемнік Людвік Канстанцін Пацей
вялікі гетман літоўскі
1703 — 1707
Папярэднік Казімір Ян Павел Сапега
Пераемнік Казімір Ян Павел Сапега
польны гетман літоўскі
1702 — 1703
Папярэднік Юзаф Багуслаў Слушка
Пераемнік Рыгор Антоні Агінскі

Нараджэнне 13 мая 1680(1680-05-13)[1]
Смерць 18 верасня 1744(1744-09-18) (64 гады) ці 16 верасня 1744(1744-09-16)[2] (64 гады)
Месца пахавання
Род Вішнявецкія
Бацька Канстанцін Крыштаф Вішнявецкі[d]
Маці Ганна з Хадароўскіх[d]
Жонка Кацярына з Дольскіх[d][1], Марыя Магдалена з Чартарыйскіх[d] і Тэкля Ружа з Радзівілаў[3]
Дзеці Альжбета з Вішнявецкіх і Ганна з Вішнявецкіх[d]
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхал Сервацы Вішнявецкі (16801744), прадстаўнік роду Вішнявецкіх. Маршалак канфедэрацыі (1700), гетман польны літоўскі (17021703, 17071735), гетман вялікі літоўскі (17031707, з 1735), кашталян віленскі, канцлер вялікі літоўскі1720), рэгіментар войска ВКЛ (1730), староста пінскі, ваўкавыскі, мярэцкі, вілкавішскі[4].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Падчас грамадзянскай вайны ў Літве ў 1700 годзе, быў кіраўніком апазіцыі шляхты (Алькеніцкая канфедэрацыя), якая выступала супраць роду Сапегаў[4], прадстаўнікі якога займалі ў той час вядучыя пасады ў адміністрацыі Вялікага Княства Літоўскага. У 1700 годзе разбіў войска Сапегаў у бітве пад Алькенікамі. Маршал надзвычайнага сейма які праходзіў з 11 чэрвеня па 19 жніўня 1703 года ў горадзе Любліне. Некалькі разоў быў маршалам Трыбунала Літоўскага.

Падтрымліваў Аўгуста ІІ Моцнага да 1707 года, затым перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага.

У 1707 годзе паводле пагаднення з каралём Станіславам Ляшчынскім адмовіўся ад булавы гетмана вялікага і пасады віленскага ваяводы, застаўшыся гетманам польным.

У 1709 годзе ў Скамарохах быў узяты расійскім войскам у палон, перавезены ў Глухаў, быў арыштаваны і вывезены ў Расію, у 1710 вярнуўся ў Рэч Паспалітую і эмігрыраваў.

У 1716 годзе прызнаў Аўгуста ІІ Моцнага польскім каралём і вялікім князем літоўскім і вярнуўся на радзіму ў Вішнявец, дзе займаўся праектаваннем і будаўніцтвам палаца, які быў узведзены паміж 1731—1744 гадамі.

У 1733 годзе, будучы прыхільнікам Расіі, падтрымліваў кандыдатуру Аўгуста ІІІ.

Пісьменнік і паэт. Апошні мужчына ў старэйшай лініі роду, пасля яго смерці ўладанні Вішнявецкіх перайшлі да Агінскіх і Замойскіх, потым да Плятэраў, Пшаздзецкіх, Бжастоўскіх і Вяльгорскіх.

Памёр у 1744 ў Мерачы (Літва), быў пахаваны ў Вішняўцы ў кармеліцкім манастыры.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Князь Міхал Сервацы Вішнявецкі быў тройчы жанаты. У 1695 ажаніўся з Кацярынай (1680—1725), дачкой вялікага маршалка літоўскага Яна Караля Дольскага (1640—1695). Дзеці ад першага шлюбу:

У 1725 другі раз ажаніўся з княгіняй Марыяй Магдаленай Чартарыйскай (1728), дачкой вялікага харунжага літоўскага і старасты пінскага князя Юзафа Чартарыйскага  (польск.) († 1750).

У 1730 г. у трэці раз ажаніўся з княгіняй Тэкляй Ружай Радзівіл  (руск.) (1703—1747), дачкой вялікага канцлера літоўскага князя Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719) і Ганны Кацярыны Сангушка (1676—1746).

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. РахубаWarszawa: 2020. — С. 306. — ISBN 978-83-65880-89-5
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 76, 153.
  3. Radziwiłłowie herbu TrąbyWarszawa: Archiwum Główne Akt Dawnych, Wydawnictwo DiG, 1996. — 67 с. — ISBN 83-85490-62-0
  4. а б Вишневецкие//Михаил Серваций // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 116. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]