Міхал Юзаф Масальскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Юзаф Масальскі
Michał Józef Massalski
Міхал Юзаф Масальскі. С. Чаховіч, каля 1765
Міхал Юзаф Масальскі. С. Чаховіч, каля 1765
Герб «Масальскі»
Герб «Масальскі»
22-і гетман польны літоўскі
5 кастрычніка 1744 — 8 кастрычніка 1762
Папярэднік Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
Пераемнік Аляксандр Міхал Сапега
23-і гетман вялікі літоўскі
8 кастрычніка 1762 — 20 студзеня 1768
Папярэднік Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
Пераемнік Міхал Казімір Агінскі
28-ы ваявода мсціслаўскі
8 ліпеня 1737 — 21 мая 1742
Папярэднік Казімір Леан Хлусовіч
Пераемнік Ежы Феліцыян Сапега
43-і кашталян віленскі
5 кастрычніка 1744 — 20 студзеня 1768
Папярэднік Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька
Пераемнік Ігнацы Агінскі
кашталян троцкі
21 мая 1742 — 5 кастрычніка 1744
Папярэднік Аляксандр Пацей
Пераемнік Тадэвуш Францішак Агінскі
пісар вялікі літоўскі
12 кастрычніка 1726 — 8 ліпеня 1737
Папярэднік Міхал Бенедыкт Тызенгаўз[d]
Пераемнік Людвік Якуб Хамінскі[d]
маршалак Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
з 1741
цівун тэндзягольскі[d]
з 1717

Нараджэнне 1697
Смерць 26 студзеня 1768(1768-01-26) ці 20 студзеня 1768(1768-01-20)[1]
Род Масальскія
Бацька Ян Масальскі[d]
Маці Ганна з Валовічаў
Жонка Францішка з Агінскіх[d][2]
Дзеці Ігнацы Якуб Масальскі, Юзаф Адрыян Масальскі, Ян Мікалай Масальскі, Казімір Адрыян Масальскі[d], Кацярына з Масальскіх[d] і Юзаф Бяляўскі[d]
Дзейнасць дыпламат
Узнагароды
ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхал Юзаф Масальскі (каля 170026 студзеня 1768) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі1726), ваявода мсціслаўскі1737), кашталян троцкі1742) і віленскі1744), гетман польны (17441762) і вялікі літоўскі1762)[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З княжацкага роду Масальскіх гербу ўласнага, сын Яна, старосты гарадзенскага, і Ганны з Валовічаў.

Навучаўся ў Віленскім універсітэце. Займаў некалькі дзяржаўных пасадаў, у тым ліку гарадзенскага судовага старосты (1726). З 1718 бесперапынна ўдзельнічаў у соймах. Выступаў як прыхільнік каралеўскага двара і прыдворнай партыі Чартарыйскіх.

У часы бескаралеўя па смерці Аўгуста Моцнага абіраўся маршалкам канвакацыйнага сойма (1733). Падтрымліваў абранне Станіслава Ляшчынскага, аднак у 1736 вызнаў каралём Аўгуста Саса.

У 1741 пры падтрымцы Сапегаў атрымаў урад маршалка Вярхоўнага Трыбунала, дзе бараніў іх правы ў спрэчках з Радзівіламі.

Як прыхільнік партыі Чартарыйскіх падтрымліваў іх праекты рэформ. У 1764 сфарміраваў у Вялікім Княстве Літоўскім генеральную канфедэрацыю, якая з дапамогай расійскіх войскаў абрала каралём Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Прыняцце канвакацыйным соймам пастановы аб стварэнні Вайсковай камісіі Вялікага Княства Літоўскага, якая абмяжоўвала правы гетманаў, прычынілася да разрыву з Чартарыйскімі. У пазнейшы час дрэнна ставіўся да новага караля і вялікага князя, імкнуўся стварыць моцную групоўку Масальскіх, а таксама вярнуць ранейшыя правы гетманам[4].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]