Міхась Багун

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Міхась Багун
Mikhas' Bagun.jpeg
Імя пры нараджэнні:

Міхаіл Фёдаравіч Блошкін

Псеўданімы:

Асака М; Багунец; М. Б.; Міх. Б.; Баг.

Дэбют:

1925

Вокладка кнігі М. Багуна

Міхась БАГУН (сапр. Блошкін Міхаіл Фёдаравіч; іншыя псеўданімы і крыптанімы: Асака М; Багунец; М. Б.; Міх. Б.; Баг.; 9 лістапада 1908, Мінск — 17 лютага 1938) — беларускі паэт, празаік, перакладчык.

Змест

Біяграфічныя звесткі [правіць]

Скончыў курсы пры Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме (1928). 3 1929 настаўнічаў у в. Рожна Бягомльскага раёна. У 1931-32 працаваў у газеце «Чырвоная Полаччына». У 1932 вярнуўся ў Мінск, дзе працаваў стыльрэдактарам Белдзяржвыдавецтва, у 1935-36 літсупрацоўнік газеты «Літаратура і мастацтва»[1].

Арыштаваны 4 лістапада 1936, прыгавораны да 8 гадоў пазбаўлення волі. Знясілены і хворы памёр у перасыльным лагерным пункце. Рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР 29 снежня 1954. Пахаваны ў Гродне, на могілках па вул. Антонава (паблізу магілы Элізы Ажэшкі).

Творчасць [правіць]

Пачаў друкавацца ў 1925. Яго лірыка рамантычна-акрыленая, жыццесцвярджальная, у сваёй рамантычнай творчасці адгукаўся на падзеі ў краіне (зборнікі «Рэха бур», 1931, «Рэвалюцыі», 1932). Паэма «Крокі ў вяках» (1930) і некаторыя вершы напісаны пад уплывам У. Маякоўскага[1]. Паэма «Канчыта з-пад Таледа» (1936) пра нацыянальна-рэвалюцыйную вайну ў Іспаніі. Пісаў апавяданні для дзяцей («Жэнька», 1934). Пераклаў на беларускую мову раманы М. Астроўскага(руск.) бел. «Як гартавалася сталь(руск.) бел.» (1936), Л. Первамайскага(руск.) бел. «Ваколіцы» (1931, са З. Астапенкам), Ф. Панфёрава(руск.) бел. «Брускі» (1932, з Т. Кляшторным), вершы А. С. Пушкіна, У. Маякоўскага, Э. Багрыцкага і інш[1].

Некаторыя яго вершы, пакладзеныя на музыку, шырока вядомыя ў народзе, увайшлі ў фальклорныя запісы. Займаўся перакладамі з рускай мовы.

Бібліяграфія [правіць]

  • Выбранае. — Мн., 1961.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Багун Михась // Биографический справочник — Мінск: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 37. — 737 с..

Літаратура [правіць]

  • Звонак А. Паэзія Міхася Багуна // ЛіМ. 1958, 2 жн.
  • Грахоўскі С. Другое жыццё паэта // ЛіМ. 1961, 5 мая
  • Хведаровіч М. Пясняр залатой рані: Да 60-годдзя з дня нараджэння М. Багуна // ЛіМ. 1968, 15 ліст.
  • БП, т. 1.
  • Маракоў Л. У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т.1. —Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9

Спасылкі [правіць]